Темы

Кіраўшчына стала яшчэ прыгажэй!

Кіраўшчына стала яшчэ прыгажэй!

Суботняй раніцай, 3 мая, працоўныя калектывы раёна дружна выйшлі на добраўпарадкаванне і навядзенне парадку ў рамках традыцыйнага вясновага суботніка. Работнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, моладзь згуртаваліся ў агульным парыве – падтрымаць парадак і чысціню на сваёй малой радзіме.

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Галіны Слабоднікавай, чыя энергія перадавалася ўсім удзельнікам суботніка, былі арганізаваны маштабныя мерапрыемствы па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяльнага знака «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў Борках. Работнікі райвыканкама актыўна ўдзельнічалі ў пасадках маладых туй і лістоўніц, абнаўленні зялёных зон і алей на месцы, прысвечаным трагедыі часу Вялікай Айчыннай вайны. Маладыя дрэвы сімвалізуюць жыццё, адраджэнне і вечную падзяку нашым продкам.

Тэрыторыя гарадскога парка і заакутка ў Кіраўску добраўпарадковаўлася рукамі работнікаў аддзела адукацыі райвыканкама. А калектыў сектара культуры быў задзенічаны на прывядзенні ў парадак парка каля возера Селішча.


У сярэдняй школе №2 імя К.П.Арлоўскага добраўпарадкоўвалі тэрыторыю, праводзілі падрыхтоўчыя работы для пасадкі яблыневага сада ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі работнікі Цэнтра па абслугоўванні бюджэтных арганізацый, УКП «Жылкамгас», Мышкавікага сельсавета і ўстановы адукацыі.
Адзінаццацікласніца Мілана Тарабуева адзначыла: «Мне вельмі прыемна, што ўдалося прыняць удзел у такіх работах. Сёлета мы з аднакласнікамі выпускаемся са школы. Мы пойдзем, а гэты яблыневы сад застанецца і будзе радаваць дзяцей і дарослых сваімі ладамі. Працавалі з цудоўным настроем, пад шчодрым майскім сонцам!».
Удзел у суботніках дае магчымасць кожнаму праяўляць актыўнасць, беражліва ставіцца да багацця прыроды, захоўваючы і памнажаючы яго прыгажосць дзеля будучых пакаленняў.
Разам мы робім Кіраўшчыну зеляней, утульней і прыгажэй!

Подробно в номере № 35 (10657).


Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара і Галіны РУСЕЦКАЙ.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость