Темы

Клопат аб здароўі зялёных насаджэнняў

Клопат аб здароўі зялёных насаджэнняў

Вясна – пара абуджэння прыроды, калі расліны пачынаюць актыўна расці і развівацца. У гэты перыяд асабліва важна надаць увагу зялёным насаджэнням, якія знаходзяцца ў гарадскім асяроддзі. Адным з ключавых мерапрыемстваў па доглядзе за дрэвамі з’яўляецца іх кранацыя – працэс абрэзкі галін, які дапамагае падтрымліваць здароўе і эстэтычны від раслін.

У гэтыя дні ў Кіраўску актыўна вядзецца краніраванне дрэў на вуліцы Кірава. Пра карысць краніравання дрэў расказала галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Марына Лукашова: «Краніраванне дрэў мае некалькі важных функцый. Па-першае, гэта робіцца для гарантавання бяспекі. Своечасовае абразанне прадухіляе падзенне галінак і магчымыя пашкоджанні маёмасці або траўміраванне людзей. Дзякуючы краніраванню адбываецца стымуляцыя росту: выдаленне старых ці хворых галін спрыяе актыўнаму росту новых парасткаў, што паляпшае агульны стан дрэва і яго здольнасць да фотасінтэзу. Правільна сфарміраваная крона робіць дрэва больш прывабным візуальна, паляпшае яго знешні выгляд і гармонію з навакольным асяроддзем.
Абразанне дапамагае прадухіліць распаўсюджванне хвароб і шкоднікаў, бо выдаляюцца хворыя ўчасткі, а таксама паляпшаецца цыркуляцыя паветра ўсярэдзіне кроны, што змяншае рызыку развіцця грыбковых інфекцый».
Аптымальны час для правядзення краніравання – ранняя вясна, да пачатку актыўнага руху соку. Гэта дазваляе мінімізаваць стрэс для дрэва і паскорыць гаенне ран.
Краніраванне дрэў вясной дапамагае захаваць зялёныя куткі нашага горада здаровымі і прывабнымі на доўгія гады.


Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость