Темы

Што даражэй: святло ці ўласная бяспека?

Што даражэй: святло ці ўласная бяспека?

У аб’ектыў фотакамеры нашага карэспандэнта трапілі гаспадарчыя пабудовы ў дварах дамоў №1 і №3 па вул.Пушкінскай райцэнтра. Так, электрыфікацыю ніхто не адмяняў, але ж і бяспеку жыцця таксама. А вось правады, якія забяспечваюць камфорт быту людзей і выглядаюць як навагодні серпанцін, бо цягнуцца ад вокан кватэр і дахаў дамоў да гаспадарчых пабудоў, як раз такі нясуць у сабе небяспеку.


Добра, што жыхары гэтых дамоў правільна разумеюць сітуацыю і зрабілі свой выбар на карысць уласнай бяспекі, бо як паказвае практыка (аб гэтым шмат напісана і на старонках “раёнкі”), дзе слаба, там і рвецца – апошнім часам адбываецца шмат пажараў, у тым ліку і ў нашым раёне, па прычыне няправільнай эксплуатацыі электраправодкі.
Пакуль газета рыхтавалася да выпуску, энергетычная служба жылкамгаса правяла дэмантаж электрычных правадоў – цяпер яны нікому не пагражаюць.

Каментарый па гэтым факце чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў раённай газеты.

Галіна РУСЕЦКАЯ.

                                                                                         

Каментарый па гэтым факце чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў раённай газеты.

Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость