У КІРАЎСКУ ПАСАДЗІЛІ ЯШЧЭ АДЗІН ПАРК

У КІРАЎСКУ ПАСАДЗІЛІ ЯШЧЭ АДЗІН ПАРК

У мінулую суботу ў межах кампаніі “Уладкуем малую радзіму”, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі, у Кіраўску быў закладзены новы парк каля шматпавярховак па вул.Церашковай у раёне СШ №1.


Ініцыятарамі правядзення сталі раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, менавіта прадстаўнікі гэтых арганізацый, а таксама камунальнікі і прынялі ўдзел у пасадцы дрэў.
(15:26) Падрыхтоўчыя работы былі праведзены работнікамі УКП “Жылкамгас”. Частку саджанцаў, а ўсяго тут было высаджана 60 клёнаў, бяроз і ліп, прадаставіў Жыліцкі сельгаскаледж.
Цудоўны настрой быў у ўдзельнікаў мерапрыемства ад усведамлення таго, што іх праца прынясе карысць людзям, і яшчэ на адно прыгожае месца адпачынку ў нашым горадзе стане больш.
Варта адзначыць, што некаторыя кіраўчане праявілі ініцыятыву і вырашылі паўдзельнічаць у работах па азеляненні тэрыторый. Так, сямейная пара Мікалая і Яўгеніі Мароз каля шматпавярховага дома №75 па вул.Гагарына, дзе яны пражываюць, высадзілі і даглядаюць 10 маладых дрэў.
Як адзначыў начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Міхаіл Каранкевіч, пасадка дрэў – гэта своеасаблівы ўклад у азеляненне малой радзімы, паляпшэнне экалогіі і жаданне зрабіць свой горад ці вёску больш прыгожай і квітнеючай.
Ён нагадаў, што гэты год – вельмі важны для Беларусі – сёлета краіна адзначыць 75-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Акрамя таго, працягваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года малой радзімы, таму навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый мае асаблівае значэнне. Ужо сёння трэба задумацца над тым, што мы пакінем пасля сябе нашым дзецям і ўнукам.
Міхаіл Каранкевіч праз раённую газету заклікае жыхароў Кіраўшчыны і надалей падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на росквіт раёна і краіны.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем