Темы

У Кіраўску вядуцца работы па будаўніцтве дзіцячых пляцовак

У Кіраўску вядуцца работы па будаўніцтве дзіцячых пляцовак

Як паведамлялася раней, у бягучым годзе у Кіраўску з’явіцца 3 дзіцячыя пляцоўкі, якія прапішуцца на прыдамавых тэрыторыях мнагакватэрных жылых дамоў. Яшчэ адна спартыўная пляцоўка з’явіцца на гарадскім стадыёне.

Работы па будаўніцтве дзіцячых пляцовак ужо вядуцца, на іх ўладкаванне выдаткаваны грашовыя сродкі, удзел у добраўпарадкаванні прымаюць дэпутаты і мясцовыя жыхары.

Дзеці ў нашы дні для гульняў больш выкарыстоўваюць мабільныя тэлефон. Зразумела, тут няма нічога дрэннага, але ж важна, каб яны не станавіліся залежнымі ад яго. Дзіцячая пляцоўка – цудоўнае месца, дзе можна сустрэць іншых дзяцей, з’яўляецца высокі ўзровень узаемадзеяння паміж імі, што дазволіць дзецям развіваць свае сацыяльныя навыкі. Акрамя таго, пляцоўкі неабходны для фізічнага, эмацыйнага і пазнавальнага развіцця дзяцей.

Найбольш актыўна вядуцца работы па будаўніцтве дзіцячай пляцоўкі мнагакватэрнага жылога дома № 34 па вуліцы Валадарскага (на фота).

Уласная інфармацыя.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость