Темы

ВЯДУЦЦА АКТЫЎНЫЯ РАБОТЫ ПА ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ ВЁСКІ БОРКІ

ВЯДУЦЦА АКТЫЎНЫЯ РАБОТЫ ПА ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ ВЁСКІ БОРКІ

Працягваюцца работы па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі”, а таксама па добраўпарадкаванні тэрыторыі населенага пункта.
У мінулую суботу ў Борках работы вяліся шырокім фронтам: актыўна працавалі на замацаваных аб’ектах прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, было задзейнічана шмат тэхнічных сродкаў. На тэрыторыях, прылягаючых да жылых дамоў, праводзіліся выдаленне сухіх дрэў і кустоўя, санітарная ўборка, дэмантаж старых агароджаў, на шэрагу ўчасткаў – устаноўка новых. Ішла пасадка дрэў і кустоўя каля мясцовага клуба.

[ngg_images source=»galleries» container_ids=»27″ display_type=»photocrati-nextgen_basic_thumbnails» override_thumbnail_settings=»0″ thumbnail_width=»120″ thumbnail_height=»90″ thumbnail_crop=»1″ images_per_page=»20″ number_of_columns=»0″ ajax_pagination=»0″ show_all_in_lightbox=»0″ use_imagebrowser_effect=»0″ show_slideshow_link=»1″ slideshow_link_text=»[Show slideshow]» order_by=»imagedate» order_direction=»ASC» returns=»included» maximum_entity_count=»500″]Будаўнікі ПМК-255 былі заняты на пракладцы дарожкі да помніка загінуўшым жыхарам вёскі, перанесенага на грамадзянскія могілкі, тут жа праводзілася ўборка.
Сонечны дзень спрыяў працоўнаму настрою ўдзельнікаў суботніка.
Цікава было бачыць працэс устаноўкі адказнымі арганізацыямі г.Магілёва каркаса галоўнай скульптурнай кампазіцыі мемарыяльнага комплексу.
Нагадаем, што ў мэтах прывядзення ў належны стан і добраўпарадкавання тэрыторыі вёскі Боркі рашэннем райвыканкама была аб’яўлена акцыя па навядзенні парадку ў населеным пункце з лютага па канец мая бягучага года і рэкамендавана арганізацыям раёна праводзіць “Дні добраахвотнай бязвыплатнай працы”, замацаваны арганізацыі і ўстановы за аб’ектамі, належачымі добраўпарадкаванню.
Рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу праводзіцца ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Последние новости

Кибербезопасность

Правила цифровой безопасности Следственного комитета

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Мотодвижение на особом контроле ГАИ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Коул: США снимут санкции с «Лакокраски» и «Беллесбумпрома»

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Дорогами единства: молодежный патриотический автопробег прошел в Кировском районе

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Зональная спартакиада «Планета спорта» прошла на стадионе Кировской ДЮСШ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Беларуси проходит национальный этап Международного молодежного конкурса социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

15 сентября 2026
Читать новость