Клопатная служба ўчастковага
Участковы інспектар Сяргей Катаражук карыстаецца заслужаванай павагай у калектыве супрацоўнікаў РАУС і жыхароў населеных пунктаў Дабаснянскага сельсавета, якія за ім замацаваны. У першую чаргу, за адказнасць, дысцыплінаванасць, сумленнасць, кампетэнтнасць.
За той час, на працягу якога Сяргей Васільевіч працуе ў органах унутраных спраў, а пачынаў у 2010 годзе, ён змог раскрыць не адно злачынства, дапамагчы многім грамадзянам стаць на шлях выпраўлення.
У абавязках супрацоўніка міліцыі — вядзенне прафілактычнай работы, папярэджванне праяў злачыннасці, у першую чаргу, у сферы сямейна-бытавых адносін, дзе асноўны корань зла — п’янства. Таму барацьба з самагонаварэннем і незаконнай рэалізацыяй спіртаўтрымліваючых напояў не на апошнім месцы.