На службе законнасці і справядлівасці

На  службе  законнасці  і  справядлівасці

111sud

У першую нядзелю снежня прафесійнае свята адзначаюць адвакаты, пракуроры, суддзі, следчыя, юрысконсульты. Важнасць гэтай прафесіі ў сучасным грамадстве складана пераацаніць, бо ад якасці работы юрыста напрамую залежыць законнасць, грамадскі правапарадак і стабільнасць. А яшчэ быць юрыстам — вялікі гонар і адказнасць, бо прафесія патрабуе аб’ектыўнасці, вытрымкі, справядлівасці і асабістай бездакорнасці.

Юрыдычная кансультацыя Кіраўскага раёна займаецца аказаннем паслуг насельніцтву, прадпрыемствам, арганізацыям, прадстаўляе інтарэсы кліентаў у грамадзянскіх і адміністрацыйных працэсах, абараняе іх правы ў крымінальных працэсах, аказвае кансультацыйную дапамогу і інш. Адвакаты юрыдычнай кансультацыі, а гэта Наталля Пішчык і Кацярына Ваганава, прымаюць удзел у судовых працэсах практычна па ўсёй Беларусі.
з 2001 года ўстанову ўзначальвае член Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Наталля Пішчык. Стаць юрыстам Наталля Генадзьеўна марыла яшчэ будучы школьніцай. І менавіта адвакатам — каб абараняць правы і інтарэсы грамадзян. Нават у падлеткавым узросце яна любіла “разрульваць” канфліктныя сітуацыі сярод сяброў, дапамагала ім знайсці выхад з няпростых жыццёвых лабірынтаў, ды так, каб усё было па справядлівасці.
Пасля школы дзяўчына паступіла ў Гарадоцкі тэхнікум на ад-дзяленне “правазнаўства”. Закончыўшы ўстанову, стала працаваць сакратаром судовага пасяджэння Кіраўскага раённага суда. Але спыняцца на дасягнутым яна не стала, вырашыла працягваць абучэнне далей. У 2001 г. без адрыву ад вытворчасці скончыла Беларускі інстытут правазнаўства.
Галоўнае для Наталлі Генадзьеўны — дапамагчы грамадзяніну абараніць свае правы і інтарэсы, падтрымаць у няпростай жыццёвай сітуацыі, даць шанц на выпраўленне.
Па словах адваката, кожны год работы прыбаўляе ёй прафесійнага вопыту, што дапамагае хутчэй спраўляцца з ускладзенымі абавязкамі. Яе прафесія ў прамым сэнсе стала справай яе жыцця, і Наталля Генадзьеўна ўдзячна лёсу, што не здрадзіла сваёй дзіцячай мары і стала адвакатам.
Галоўнымі рысамі гэтай прафесіі спецыяліст лічыць упартасць, уседлівасць, уважлівасць і ўменне ўстанаўліваць кантакт з людзьмі — без гэтага немагчыма дасягнуць пастаўленай мэты. Яна цэніць у людзях дабрыню, пачуццё справядлівасці і шчырасць, негатыўна ставіцца да няпэўнасці і хлусні.
Пра сваю работу Наталля Генадзьеўна можа гаварыць бясконца і цікава. Па бляску ў яе вачах бачна, што яна любіць справу, якой займаецца, адсюль, несумненна, і яе прафесійныя поспехі.
Юрыдычная дзейнасць не стаіць на месцы. Жыццё мяняецца, а значыць, і заканадаўства таксама. І юрыст не мае права адставаць ад гэтага руху наперад: павінен сачыць за змяненнямі ў заканадаўчай базе, арыентавацца ў ёй і ўмець прымяняць на практыцы.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024