Темы

Прадстаўляем дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу. Віктар КУЗЬМЕНКА: «Удасканальваць работу па ахове правапарадку і захаванні грамадскай бяспекі».

Прадстаўляем дэлегатаў VI Усебеларускага народнага сходу. Віктар КУЗЬМЕНКА: «Удасканальваць работу па ахове правапарадку і захаванні грамадскай бяспекі».

Кіраўчане і жыхары сельскіх населеных пунктаў добра ведаюць першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, падпалкоўніка міліцыі, дэпутата раённага Савета дэпутатаў Віктара Кузьменку. 16 год ён служыць у РАУС, добрасумленна выконваў свае абавязкі на розных пасадах, заваяваў аўтарытэт сярод калег, выбаршчыкаў за высокія прафесійныя і чалавечыя якасці, актыўную грамадзянскую пазіцыю, уменне выслухаць людзей і пайсці насустрач у вырашэнні іх праблем.

Віктар Мікалаевіч у ліку іншых прадстаўнікоў раёна абраны дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу.
У нашай размове Віктар Кузьменка адзначыў, што ў мерапрыемстве такога высокага ўзроўню будзе прымаць удзел упершыню. Яму вельмі прыемна за аказаны давер. Гэта дарагога каштуе, падкрэсліў дэлегат, але і да многага абавязвае, бо на прадстаячым народным сходзе яго ўдзельнікам прадстаіць на падставе дасягнутага нашай краінай за мінулую пяцігодку вызначыць вектар сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бліжэйшую будучыню. На абмеркаванне будуць вынесены і накірункі грамадска-палітычнага развіцця краіны.
– Безумоўна, як прадстаўніку сілавых структур, для мяне вельмі важныя пытанні падтрымання грамадскай бяспекі, стабільнасці ў краіне – працягваў нашу размову Віктар Кузьменка. – Для ўпэўненага руху наперад нам трэба быць адзінымі ў захаванні парадку і спакою ў Беларусі.
Адна з актуальных задач – стабіліза­ваць няпростую сітуацыю ў грамадстве. У паслявыбарны перыяд мы сутыкнуліся з новай з’явай – уплывам на насельніцтва, у асноўным маладога, інтэрнэт-прасторы – тэлеграм-каналаў, сацсетак, што прывяло да пратэстных акцый, раз’яднання грамадства. Трэба рабіць усё магчымае для выпраўлення становішча, каб мэсэнджэры і “эфект натоўпу” не ўплывалі на фарміраванне меркаванняў маладых людзей, бо за імі – будучыня краіны.
Для ўсіх, хто жадае быць пачутым па пытаннях развіцця рэспублікі і іншых, у тым ліку ў нашым раёне, працуюць дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя: кожны можа выказаць свае думкі, унесці прапановы. Гэтую магчымасць многія прадстаўнікі розных слаёў грамадства і сфер дзейнасці – і прадпрымальнікі, і моладзь, і пенсіянеры, і іншыя – выкарысталі і выкарыстоўваюць. Прапановы былі ўлічаны, унесены для фарміравання арыенціраў на пяцігодку.
Лічу, што адзін са шляхоў барацьбы за дзіцячыя душы – удасканаленне ваенна-патрыятычнага выхавання. Многае робіцца ў гэтым накірунку, але нешта і ўпушчана. У сілу спецыфікі работы мне блізкі блок праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку, які тычыцца сям’і. Я глыбока ўпэўнены, што менавіта тут павінна пачынацца патрыятычнае выхаванне дзяцей, а далей, у школе – працягвацца. Па сабе памятаю, што ў юнацкім узросце нам, хлопцам, падабаліся заняткі па пачатковай ваеннай падрыхтоўцы: яны выклікалі цікавасць да гісторыі Беларусі, злучалі, умацоўвалі сяброўства, выхоўвалі мужчынскія якасці, у тым ліку адказнасць за свае ўчынкі. Я цалкам згодны з прапановамі, якія зараз выказваюцца, аб ўвядзенні ва ўстановах адукацыі пасады кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні.
Важна даць падлеткам і моладзі зразумець, што любую інфармацыю трэба ўмець аналізаваць, а не верыць безаглядна тэлеграм-каналам. Гэта я аргументавана растлумачыў сваім дзецям, і яны мяне зразумелі. Трэба даносіць інфармацыю і з існуючага заканадаўства, якое дакладна трактуе адказнасць за незаконныя дзеянні, якімі з’яўляюцца пратэстныя акцыі.
Думаю, кожнага з нас не можа не хваляваць дэмаграфічная сітуацыя ў краіне. Таму палітыка дзяржавы, і гэта прапісана ў праекце Праграмы на наступную пяцігодку, накіравана на вырашэнне задачы стабілізацыі колькасці насельніцтва і стварэнне ўмоў для далейшага яе росту. Гэта і падтрымка традыцыйных сямейных каштоўнасцей, і далейшая дапамога мнагадзетным сем’ям, і іншыя напрамкі.
Суб’ектамі прафілактыкі нашага раёна ў межах павышэння дэмаграфічнай бяспекі арганізавана сістэмная работа, накіраваная на папярэджванне гібелі людзей ад знешніх фактараў, прычын і ўмоў, ім спрыяючых. Дарэчы, на нядаўнім пасяджэнні райвыканкама вялася канструктыўная размова па гэтай тэме, вызначаны актуальныя задачы па ўдасканаленні работы, у тым ліку перад праваахоўчымі органамі.
– Віктар Мікалаевіч, Вы з’яўляецеся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў ужо другога склікання. Гэта сведчыць пра давер кіраўчан, улічваючы, што выбары ў мясцовыя Саветы былі на альтэрнатыўнай аснове. Як будуецца Ваша дэпутацкая дзейнасць, што Вы лічыце ў ёй галоўным?
– Дэпутатам абраны па Кіраўскай выбарчай акрузе №8, а гэта больш за 400 выбаршчыкаў-гараджан з вуліц Міру, частак Церашковай, Кірава, завулкаў Церашковай. Ёсць такая адметнасць, што людзі ў асноўным звяртаюцца да мяне з пытаннямі, якія датычацца маёй прафесійнай дзейнасці як прадстаўніка праваахоўчых органаў. Стараюся іх зразумець, дапамагчы.
З’яўляюся членам прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, узначальваю пастаянную камісію па пытаннях законнасці, захавання правоў і свабод грамадзян.
Лічу, што ў Беларусі, у тым ліку ў нашым раёне, на высокім узроўні наладжана работа са зваротамі грамадзян: яе рэгламентуюць адпаведныя Законы “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, “Аб асновах адміністрацыйных працэдур”, створана дакладная сістэма ў гэтым плане. Можна звярнуцца з праблемамі і цікавячымі пытаннямі на “прамыя тэлефонныя лініі”, прыйсці на прыём да кіраўніцтва райвыканкама, на сустрэчы з жыхарамі населеных пунктаў, якія на пастаяннай аснове праводзяцца кіраўніцтвам раённай улады з удзелам дэпутатаў, прадстаўнікоў службаў, якія адказваюць за жыццядзейнасць насельніцтва, і атрымаць адказ, аператыўнае рэагаванне на зварот непасрэдна “з першых вуснаў” па любым накірунку дзейнасці. Таму менш зваротаў непасрэдна да дэпутатаў.
Бывае, да мяне звяртаюцца пажылыя людзі, у якіх дарослыя, па 35-45 год, сын ці дачка не жадаюць працаваць, харчуюцца, п’янствуюць, “прысмактаўшыся” да бацькоўскай пенсіі. Па заканадаўству да адказнасці іх не прыцягнеш: у грамадскіх месцах не бываюць, не дэбашыраць. Праводжу з імі прафілактычную работу, даю рэкамендацыі, адна з якіх – кадзіравацца. Калі зусім не жадаюць разумець парад, пачынаем працаваць па накіраванні грама­дзяніна ці грамадзянкі ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
Бывае, кіраўчане звяртаюцца з бытавымі праблемамі: не могуць па­дзя­ліць спадчыну пасля смерці бацькоў – маўляў, прыходжу ў кватэру, а брат не аддае патрэбную рэч, а яе мама падарыла. Растлу­мачваю: ці самім трэба мірна дамовіцца па гэтым пытанні, ці звяртацца ў суд.
З выбаршчыкамі працую таксама па пытаннях арганізацыі навядзення парадку і добраўпарадкавання дваравых і прыдамавых тэрыторый.
– Наколькі я ведаю, рэзультаты работы Кіраўскага РАУС за мінулы год даволі паспяховыя, у чым, зразумела, непасрэдная заслуга ўмелага кіраўніцтва аддзелам: дакладная пастаноўка задач перад асабовым саставам, вызначэнне эфектыўных напрамкаў іх вырашэння…
– У параўнанні з 2019 годам значна знізілася злачыннасць на тэрыторыі раёна. Зменшылася і колькасць правапарушэнняў.
Паколькі шмат часу я працаваў у аддзяленні ДАІ РАУС і ўзначальваў яго, прыемна канстатаваць, што 2020 год за мінулыя два дзесяцігоддзі стаў першым, калі ў дарожна-транспартных здарэннях не загінула ніводнага чалавека. Менш было ДТЗ, колькасць пацярпеўшых, цяжкасць наступстваў. Зразумела, гэта ўплыў многіх фактараў, але значная роля і работы праваахоўчых органаў.
Час дыктуе новыя ўмовы. У адпаведнасці з імі, лічыць дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Віктар Кузьменка, і будуць вызначаны шляхі развіцця краіны на новую пяцігодку. І паўтарыў, што галоўнае ў дасягненні любых мэт – адзінства нашага народа.

Мы прапанавалі выбаршчыкам, пражываючым на тэрыторыі Кіраўскай выбарчай акругі №8, ахарактарызаваць Віктара Кузьменку як дэпутата.

Сяргей МАКСІМЕНКА, старшыня Кіраўскай МРАС ДТСААФ (пражывае ў д.№5 па вул. Міру): “Ведаю Віктара Мікалаевіча яшчэ па мінулай сумеснай службе ў РАУС. Гэта граматны, прынцыповы, справядлівы, паслядоўны ў сваіх думках і рашэннях чалавек. Ён уносіць значны ўклад у тое, каб на тэрыторыі раёна ўмацоўваўся правапарадак.
Наш дэпутат мае актыўную пазіцыю па жыцці, займаецца грамадскай работай. І з выбаршчыкамі заўсёды знаходзіць агульную мову: ці трэба нейкія парады даць па прававых, іншых пытаннях, ці правесці гутарку пра неабходнасць навядзення парадку, ці арганізаваць канкрэтнае мерапрыемства ў гэтым напрамку. Так было і ў межах падрыхтоўкі да раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, якое праводзілася ў Кіраўску два гады запар”.
Аляксандр БУДНІЦКІ, вадзіцель аўтапарка №14 (пражывае ў д.№19 па вул.Церашковай): “Падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў я ніколькі не сумняваўся, аддаючы свой голас за Віктара Мікалаевіча. Ён – сапраўдны афіцэр і чалавек добры. У яго справядлівасці, адказнасці, павазе да людзей, гатоўнасці прыйсці ім на дапамогу мы пераканаліся, калі ён быў дэпутатам папярэдняга склікання. І зараз мы давяраем яму і лічым, што яго заслужана абралі дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу”.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МіКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость