Служба дні і ночы… Уладзімір Караткевіч стаяў ля вытокаў станаўлення дзяржаўтаінспекцыі на Кіраўшчыне

Служба дні і ночы… Уладзімір Караткевіч стаяў ля вытокаў станаўлення дзяржаўтаінспекцыі на Кіраўшчыне

 

Прафесійная біяграфія Уладзіміра Караткевіча (на здымку справа, злева – Валерый Шахуноў) была цесна пераплецена з гісторыяй службы дзяржаўтаінспекцыі ў нашым раёне. Менавіта ён стаяў ля вытокаў яе станаўлення, быў першым у раёне дзяржаўтаінспектарам. У чэрвені бягучага года Уладзімір Канстанцінавіч справіў бы сваё 80-годдзе, аднак у 2017 годзе ён пайшоў з жыцця, пакінуўшы пасля сябе ў многіх, з кім яму давялося працаваць, добрую памяць.
Напярэдадні адметнай даты ўспамінамі аб жыццёвым і прафесійным шляху першага дзяржаўтаінспектара раёна падзялілася яго жонка Ларыса Уладзіміраўна.
Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 17 чэрвеня 1941 года, за некалькі дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у сям’і афіцэра Чырвонай Арміі. На жаль, камандзір роты танкістаў Канстанцін Караткевіч з вайны не вярнуўся – загінуў у адным з жорсткіх баёў пад Старой Русай, дзе ў брацкай магіле знайшоў свой апошні спачынак.
Родныя браты бацькі – Георгій і Іван – таксама служылі Айчыне – былі лётчыкамі. Магчыма, гэтыя факты біяграфіі і падштурхнулі Уладзіміра звязаць свой лёс з кар’ерай афіцэра.
У 1965 годзе пасля заканчэння з адзнакай партыйнай школы і Мінскай сярэдняй спецыяльнай школы міліцыі імя Фрунзе ён быў накіраваны на Кіраўшчыну, у райаддзел міліцыі, дзе толькі ўвялі новую пасаду – старшага дзяржаўтаінспектара. Пазней скончыў яшчэ Вышэйшую школу міліцыі.
Ларыса Караткевіч успамінае: “З Уладзімірам Канстанцінавічам мы пазнаёміліся ў Слаўгарадзе. Там жыла яго сям’я, а я прыехала працаваць па размеркаванні – педагогам у мясцовую школу-інтэрнат. У 1965 годзе пажаніліся, якраз яго накіравалі на работу ў Кіраўск. Я, вядома ж, паехала за мужам. Так мы сталі кіраўчанамі. Тут нарадзіліся нашы пяцёра сыноў – Канстанцін, Аляксандр, двайняты Уладзімір і Валянцін, малодшы Дзмітрый, які пайшоў па слядах бацькі – служыць у органах унутраных спраў. Я працаўладкавалася настаўніцай пачатковых класаў у СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. Прысвяціла педагагічнай працы ў гэтай установе навучання 40 год. Уладзімір Канстанцінавіч стаў на варту парадку на дарогах Кіраўшчыны, шчыраваў да самага выхаду на заслужаны адпачынак у 1987 годзе ў званні капітана міліцыі. Усё сваё свядомае жыццё ён прысвяціў дзейнасці ў органах унутраных спраў, як гаворыцца, нёс службу дні і ночы, душой хварэў за тое, каб на дарогах раёна панаваў парадак, каб менш людзей станавіліся ахвярамі дарожна-транспартных здарэнняў, служыў сумленна, з адказнасцю, на карысць грамадству. За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў ён узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” II і III ступеней, нагрудным знакам “Выдатнік міліцыі”. Гэтыя і іншыя ўзнагароды, фотаздымкі захоўваюцца ў нашай сям’і як памяць і даніна павагі да яго”.
Ларыса Уладзіміраўна прыгадала, што службовым транспартам дзяржаўтаінспектара Караткевіча быў матацыкл “Днепр” мадэлі К-750, на якім яму давялося аб’язджаць увесь раён.
Працоўны дзень распачынаўся ў 5 гадзін раніцы – варта было праверыць вадзіцеляў мясцовай аўтабазы перад выпускам аўтатранспарту на лінію. Акрамя гэтага ў яго абавязкі ўваходзіла штогод праводзіць тэхагляд тэхнікі ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна, прыватных аўтамабіляў і матацыклаў. Дзяржаўтаіспектар быў нязменным суправаджаючым удзельнікаў рабочых семінараў і паездак, спаборніцтваў па велагонках, акрамя таго ў яго абавязкі ўваходзілі назіранне за падрыхтоўкай будучых шафёраў, улік аўтатранспарту, вёў тэматычную калонку ў раённай газеце “Кіравец”, удзельнічаў у рэйдах, і гэта ўсё паралельна з асноўнай місіяй – барацьба з правапарушальнікамі на дарогах і прафілактыка аварый.
У першыя гады ўсе гэтыя і іншыя абавязкі Уладзімір Канстанцінавіч выконваў самастойна, затым штат ДАІ РАУС паступова папаўнялі Іван Шчэрбіч, Дзмітрый Салановіч, Міхаіл Курыла, Мікалай Кухарэнка, Васіль Акуліч, Мікалай Міронаў і іншыя.
З цягам часу служба ў АДАІ РАУС значна змянілася, аднак па-ранейшаму асноўныя сілы накіраваны на выкананне галоўнай задачы – папярэджванне ДТЗ і захаванне жыцця і здароўя ўдзельнікаў дарожнага руху. Пакінутыя ў спадчыну вопыт і напрацоўкі былых дзярж­аўтаінспектараў, у тым ліку перешага з іх – Уладзіміра Караткевіча – унеслі неацэнны ўклад у яе развіццё.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фотаздымак – з сямейнага архіва Л.КАРАТКЕВІЧ.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024