Темы

Супрацоўнікі Кіраўскага РАУС просяць адгукнуцца ўладальнікаў знойдзеных веласіпедаў

Супрацоўнікі Кіраўскага РАУС просяць адгукнуцца ўладальнікаў знойдзеных веласіпедаў

Ні для каго не сакрэт, што веласіпеды — самы папулярны від транспарту як у самім Кіраўску, так і ў іншых населеных пунктах раёна. Двухколавыя машыны вельмі часта становяцца “фігурантамі” крымінальных зводак: то яны з’яўляюцца прадметам крадзяжу зламыснікаў, якія квапяцца на чужое, то самі гаспадары, праяўляючы нядбайнасць да сваёй рэчы, забываюць яе каля магазінаў ці ў іншых месцах.

Як паведаміў вядучы спецыяліст групы тылавога забеспячэння Кіраўскага РАУС Міхаіл Пятроў, два  веласіпеды былі знойдзены нядаўна, іх уладальнікам неабходна прыйсці  за сваімі двухколавымі сябрамі ў райаддзел міліцыі, дзе яны знаходзяцца. Аб’яўляем іх прыкметы.

14 жніўня быў знойдзены дарожны веласіпед у лясным масіве ў раёне аг.Баравіца. На багажніку замацавана гумка.

Другая веламашына падабрана 20 верасня ў Кіраўску каля магазіна “Евроопт” (вул.Пушкінская, д.15). Гэта жаночы веласіпед чырвонага колеру. Супрацоўнікі РАУС просяць уладальнікаў страчанай маёмасці адгукнуцца і звярнуцца ў РАУС.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

 

 

Последние новости

Общество

«Предъявите пропуск»: что вправе требовать сотрудники Департамента охраны

27 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Новогодний конкурс проводится со 2 по 21 декабря 2026 года в Кировском районе

27 ноября 2026
Читать новость
Актуально

С 25 ноября по 10 декабря 2026 года в Могилёвской области проводится областная профилактическая акция «Семья под защитой»

27 ноября 2026
Читать новость
В районе

За кражу – к ответу

27 ноября 2026
Читать новость
РОЧС информирует

Небрежность привела к ожогам

27 ноября 2026
Читать новость
РОЧС информирует

Пожарная хроника происшествий в Кировском районе

27 ноября 2026
Читать новость