Темы

Сёння — Дзень работнікаў пракуратуры

Сёння — Дзень работнікаў пракуратуры

_MG_02042

Работа, якую праводзіць невялікі калектыў пракуратуры раёна, шматгранная, з мноствам абавязкаў. Увогуле яе можна акрэсліць наступным чынам — нагляд за выкананнем закона ўсімі суб’ектамі на тэрыторыі раёна.
Вялікая ўвага работнікамі пракуратуры надаецца барацьбе са злачыннасцю, карупцыяй, прафілактыцы гэтых негатыўных з’яў, нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў ва ўсіх сферах заканадаўства. Яна ажыццяўляе нагляд за законнасцю дзейнасці РАУС і раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь пры дазнанні і расследаванні крымінальных спраў, пры рэгістрацыі і разгляду заяў і паведамленняў аб злачынствах, за выкананнем крымінальных пакаранняў, законнасцю судовых пастаноў па крымінальных і грамадзянскіх справах і інш.
З 1 красавіка бягучага года на пасаду намесніка пракурора раёна прызначаны Ігар Алёхна. У органах пракуратуры ён працуе з 2011 года. Сваю прафесійную дзейнасць пачынаў у якасці судовага выканаўцы суда Глускага раёна. Пасля заканчэння юрыдычнага факультэта БДУ быў прызначаны памочнікам пракурора Чэрыкаўскага раёна, у 2014 годзе — пераведзены старшым памочнікам пракурора Горацкага раёна. Як адзначыў у размове Ігар Алёхна, асвоіцца на новым рабочым месцы ў пракуратуры Кіраўскага раёна яму было не складана: спецыфіка работы добра вядомая, акрамя таго, дапамогу ў вырашэнні некаторых пытанняў аказваюць больш вопытныя калегі. Вельмі прыемныя ўражанні склаліся ў яго ад невялікага, але ўтульнага і прыгожага горада. Па словах Ігара Васільевіча, у раёне жывуць і працуюць вельмі адказныя і працавітыя людзі, граматныя кіраўнікі і спецыялісты, у тым ліку ў вядучай галіне — сельскай гаспадарцы.
Сваё прафесійнае свята Ігар Алёхна сустракае з добрым настроем: ёсць работа, якая прыносіць задавальненне, побач — вопытныя і чулыя калегі, а напрыканцы мая ў яго сям’ю прыйшло адразу двайное шчасце — нарадзіліся дзве прыгажуні-дачушкі.

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем