15 чэрвеня – 80 год трагедыі ў вёсцы Боркі
15 чэрвеня 1942 года ў вёсцы Боркі нашага раёна адбылася страшная трагедыя, калі фашысцкімі карнікамі было знішчана больш за 2 тысячы мірных жыхароў.
Гэты боль – назаўсёды ў нашых сэрцах як памяць пра жорсткія злачынствы ворага на роднай зямлі. Генацыд не мае тэрміну даўніны…
Захаванне нашай гістарычнай памяці залежыць ад кожнага з нас – дзеля таго, каб падобнае ніколі не паўтарылася.