Темы

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Пасха-1«Я — уваскрасенне і жыццё.

Хто верыць у Мяне,

калі нават і памрэ,

будзе жыць.

А кожны, хто верыць у Мяне,

 не памрэ ніколі»

Ян 11, 25-26

 

 Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Уваскрасенне Езуса Хрыста — гэта перамога жыцця над смерцю, дабра над злом, надзеі над роспаччу. Божая любоў выпраменьваецца з пустой грабніцы і асвятляе цемру нашага жыцця. Надае яму сэнс, кірунак і мэту, ажыўляе надзею.

Жадаю Вам, каб перыяд Вялікадня стаў часам глыбокага досведу бязмежнай Божай любові да свайго стварэння і часам умацавання сувязей з Хрыстом. Няхай уваскрослы Хрыстус прыйдзе з патрэбнымі дарамі ў Вашыя сям’і і ва ўсю нашу ўмілаваную Бацькаўшчыну!

Натхнёныя Духам Святым, як і Езус, верым і любім па-сапраўднаму, нават тады, калі па-чалавечы здаецца, што нас перамаглі. Няхай добрая вестка аб уваскрасенні Езуса напаўняе Вашыя сэрцы надзеяй і супакоем і дадае сіл для штодзённай службы, якую Вам даручыў прадбачлівы Бог!

 

ХРЫСТУС УВАСКРОС!

 

✠  Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.

Біскуп Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость