Темы

Нізка схіляем галовы перад памяццю загінуўшых…

Нізка схіляем галовы  перад памяццю загінуўшых…

15 чэрвеня спаўняецца 78 год з таго дня, калі ў ходзе буйной карнай аперацыі фашысты расстралялі і спалілі жывымі больш 2 тысяч мірных жыхароў вёскі Боркі і прылягаючых пасёлкаў Пралетарскі, імя Дзяржынскага, Чырвоны Араты, Закрынічча, Доўгае Поле, Хватаўка. Гэта была адна з самых маштабных трагедый на тэрыторыі Беларусі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Пра гэта нямала напісана, у тым ліку на старонках нашай раённай газеты. У чытачоў “Кіраўца” сціскаліся сэрцы ад надрукаваных успамінаў сведкаў тых жудасных падзей, якія цудам засталіся жывымі.
Хроніку Боркаўскай трагедыі ў апошнія гады дапаўняюць новыя архіўныя дакументы, сведчанні.
Боркі – свяшчэннае месца для жыхароў Кіраўшчыны, а таксама тых, хто прыязджае на ўзведзены тут мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”, каб схіліць галовы перад памяццю нявінных ахвяр фашызму.
Штогод традыцыйна ў апошнюю нядзелю жніўня ў Борках праходзіць мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці жыхароў вёскі.
У бягучым 2020 годзе, які праходзіць пад знакам 75-годдзя Вялікай Перамогі, праведзены маштабныя работы па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу, добраўпарадкаванні тэрыторыі населенага пункта.
Трагедыя ў Борках заўжды будзе нагадваць нам пра ахвяры фашызму на беларускай зямлі, пра тыя вёскі, якія спалілі гітлераўцы разам з жыхарамі, пра кожнага героя, загінуўшага за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. У нас няма права на забыццё – дзеля таго, каб такое ніколі не паўтарылася!
Галоўная задача сучаснага пакалення нашай краіны – зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць агрэсіі ў любым яе праяўленні і свята берагчы мір.
Эма Карпук, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Фота Максіма Мікешына.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость