Святыні Кіраўскай зямлі: жываносная крыніца ў Малой Прошчы

Святыні Кіраўскай зямлі:  жываносная крыніца  ў Малой Прошчы

На тэрыторыі Любоніцкага сельсавета, у лясной глушы, схаванае ад штодзённай мітусні, ёсць незвычайнае месца, акружанае медна-чырвонымі соснамі. Узгорак з драўлянымі і металічнымі крыжамі, абвязанымі ручнікамі з народнымі арнаментамі, іконамі Божай Маці і таблічкай з надпісам: “На гэтым месцы стаяў храм Божай Маці “Жываносная крыніца”, а ў некалькіх метрах – добраўпарадкаваная крыніца са сцюдзёнай вадой, з паклонным крыжом побач, лавачкамі і столікам для адпачынку падарожнікаў.


Як расказаў настаяцель Любоніцкай Косма-Даміянаўскай царквы іерэй Максім Кірэеў, у мясцовых жыхароў гэтае месца мае дзве назвы. Праваслаўныя веруючыя называюць яго Малой Прошчай – ад слова “прощать” – з даўніх часін такія месцы, адзначаныя асаблівым Божым блаславеннем, паломнікі наведвалі, каб памаліцца, папрасіць у Госпада вылячэння ад душэўных і цялесных хвароб, прабачэння за ўчыненыя грахі. Іншыя прытрымліваюцца народнай легенды і называюць гэтую лясную паляну Любіна гара альбо Любін Бор.
Згодна падання, у старадаўнiя часіны жыла прыгожая дзяўчына Люба, якая любіла наведваць гэты бор і сустрэла тут сваё каханне – хлопца Міколу.
Дакументальныя дадзеныя сведчаць, што ў 1839 годзе на гэтым месцы была ўзведзена царква. Яна прастаяла некалькi стагоддзяў, аднак, згодна надпісу на калодзежы над сучаснай крыніцай, была зні­шчана.
Айцец Максім расказаў, што ў пачатку 90-х гадоў намаганнямі неабыякавых веруючых – казакоў з Бабруйска, адзін з якіх – ураджэнец Любоніч – месца, дзе прабілася крыніца, было ачышчана і добраўпарадкавана,у пачатку 2000-х тут узвялі калодзеж. Летась прыхаджане Косма-Даміянаўскай царквы адрамантавалі збудаванні, пафарбавалі і зараз дагледаюць. Іерэй Максім спадзяецца, што, дасць Бог, калі-небудзь з’явіцца магчымасць узвесці тут каплічку.
Кожны год у Дзень Святога Духа веруючыя з Любоніч наладжваюць хрэсны ход у Малую Прошчу. Сёлетні не стаў выключэннем: каля крыніцы адслужылі літургію, пасля чаго ў ёй была асвечана вада.
У 2004 годзе ў Малой Прошчы праваслаўная моладзь з Бабруйскай епархіі разбівала палатачны лагер.
* * *
Бог дае Анёла Ахоўніка кожнаму храму, таксама як і кожнаму праваслаўнаму веруючаму. Гэты Анёл прадстаіць перад прастолам Госпада і ўзносіць малітвы за прыхаджан, якія наведваюць храм з сэрцамі, напоўненымі смуткам і радасцю, мальбамі і ўдзячнасцю. Згодна царкоўнага багаслоўя, Анёл становіцца на месцы Прастола падчас асвячэння храма і застаецца там да канца зямнога існавання гэтага свету. Нават у выпадку знішчэння царквы Анёл не пакідае адведзенага яму месца, чакаючы, што калісьці на змену разбуранаму храму будзе ўзвядзены новы. Магчыма, таму многія вернікі, якія наведваюць Малую Прошчу ў Любоніцкім сасновым бару, так жыва адчуваюць яркасць агню патаеннай малітвы… Малітвы, якую можна тварыць у адзіноце, цішыні, далечыні ад клопатаў і мітусні. У нашым плаванні па жыццёвым моры, часам у хвалях адчаю, Малая Прошча – па-сапраўднаму незвычайнае месца, якое знаходзіцца побач, а не за дзясяткі, сотні кіламетраў ад нас, – можа стаць астраўком суцяшэння душы. Анёл, які лунае над гэтым месцам, абавязкова папросіць Госпада за кожнага, хто завітае сюды з сэрцам, звернутым да Бога. Трэба толькі верыць…
Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

Развивайся и процветай, родной край Приднепровье!

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Кировского района ищет очевидцев ДТП

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Каков Кировский хлеб на вкус?

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Минске проходит IV Съезд Белорусской партии «Белая Русь»

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

В Жиличском дворцово-парковом ансамбле проходит II (апрельский) Пленум Могилевского областного комитета КПБ

25 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем