Темы

Яблычны Спас нам яблыкаў прыпас

Яблычны Спас нам яблыкаў прыпас

19 жніўня прайшоў штогадовы раённы фестываль «Яблычны Спас». Прыгожа аформленая ручнікамі, яблыкамі і каласамі пляцоўка разгарнулася ў зоне адпачынку «Крынічка» на тэрыторыі вадасвятнага комплексу Святога Аляксандра Неўскага ў в.Пацава Слабада.

Гэты дзень – Ператварэнне Гасподняе – у наро­дзе называюць Яблычным Спасам, дзе слова «Спас» сімвалізуе Хрыста-Збавіцеля. Традыцыйна ў храмах праводзяцца богаслужэнні, пасля іх прахо­дзіць асвячэнне яблыкаў і іншых пладоў у знак падзякі Богу за ўраджай.


Садавіну на фестывалі асвяціў настаяцель храма Покрыва Ператварэнне Гасподняе іерэй Уладзімір Леановіч: «Хочацца пажадаць, каб у дні святкавання Праабражэння Збавіцеля мы акцэнтавалі сваю ўвагу больш не на плёне зямным, а на плёне духоўным і дзякавалі Хрысту, які любіць нас».
Існуе павер’е: асвячоны яблычак, з’едзены ў гэты дзень, а таксама ўпрыгожанае стужачкай яблыневае дрэва могуць выканаць загаданае жаданне. На фестывалі даверыць свае жаданні можна было інсталяцыі ў выглядзе яблыні, павязаўшы на яе рознакаляровыя стужкі. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах частавалі ўдзельнікаў свята садавінай, выпечкай і гарбатай. Усе жадаючыя маглі купіць агародніну і садавіну, якую прапаноўвалі арганізацыі і сельгаспрадпрыемствы раёна.


Час Яблычнага Спасу – гэта яшчэ і развітанне з летам. Завяршыўся раённы фестываль канцэртнай праграмай, падрыхтаванай работнікамі сферы культуры.


Анастасія Алейнікава.
Фота аўтара.

Последние новости

ИМНС

Напоминаем о необходимости уплаты имущественных платежей до 16.11.2026

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

Почти 130 тыс. рублей налогов предъявлено компании такси из Могилева за нарушения законодательства

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

К сведению субъектов хозяйствования, осуществляющих экспортно-импортные операции с товарами, подлежащими прослеживаемости

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

В ходе проверки, проведенной в связи с прекращением деятельности ИП, установлены факты выплаты работникам заработной платы «в конверте»

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Трэці — Бацькаў»

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

Свято-Покровский храм г.Кировска встретил престольный праздник

14 октября 2026
Читать новость