Темы

Адзіны дзень інфармавання прашоў у г.Кіраўску

Адзіны дзень інфармавання прашоў у г.Кіраўску

“Традыцыі беларускага народа: шлях праз стагоддзі. Захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь” — такой была асноўная тэма кастрычніцкага Адзінага дня інфармавання. Разам з ёй падчас выезду інфармацыйна-прапагандысцкіх груп у працоўныя калектывы, сустрэч з насельніцтвам па месцы жыхарства былі таксама абмеркаваны праблемы вытворчага траўматызму і аховы працы ў Магілёўскай вобласці і нашым раёне, пытанні папарэджвання пажараў і гібелі лю­дзей ад іх у асенне-зімовы перыяд, бяспекі дзяцей, ход рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!”.

З прадстаўнікамі калектываў Цэнтра культуры і вольнага часу, раённай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска, рэдакцыі раённай газеты “Кіравец”, райкама ГА “БРСМ” сустрэлася член інфармацыйна-прапагандысцкай групы Магілёўскага аблвыканкама, начальнік упраўлення па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі і маладзёжнай палітыкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Алена Дзівакова.
Сустрэча пачалася з прыемнай падзеі — уручэння Ганаровых грамат упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокія творчыя паказчыкі ў рабоце і ў сувязі з прафесійным святам педагогу харавых дысцыплін дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска Святлане Шакаравай, настаўнікам мастацкіх дысцыплін Жанне Сілінай з Жыліцкай ДШМ, Наталлі Рублеўскай з філіяла аг.Мышкавічы ДШМ г.Кіраўска.
Алена Дзівакова адзначыла плённую творчую дзейнасць работнікаў культуры краіны, накіраваную на захаванне нацыянальнай спадчыны, папулярызацыю культурных каштоўнасцей, на тое, каб несці ў душы людзей радасць, дарыць
ім свята, і выказала шчырую ўдзячнасць за ўклад прадстаўнікоў галіны культуры Кіраўшчыны ў гэтую справу.
Працягваючы тэму, Алена Рыгораўна падкрэсліла, што культура — гэта складаная, шматгранная з’ява, якая закранае ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства і чалавека. Яна — аснова духоўна-маральных арыенціраў, нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму грамадзян.
Госця закцэнтавала ўвагу прысутных на асаблівасцях развіцця сацыякультурнай сферы ў нашым стагоддзі, якія, у першую чаргу, трэба ўлічваць тым, хто працуе ў дадзенай галіне.
Гаворачы аб галоўных накірунках палітыкі Беларусі ў сферы культуры, Алена Дзівакова нагадала асноватворныя дакументы — Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры і Дзяржаўную праграму “Культура Беларусі”, якая распрацоўваецца на пяць год.
У цэнтры асаблівай увагі — Рэспубліканская праграма мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы.
Было адзначана, што ў нашай рэспубліцы ўстаноўлены нарматыў расходаў на культуру за кошт бюджэтнага фінансавання ў разліку на аднаго жыхара — 1,3 базавай велічыні, і штогод гэты паказчык перавыконваецца. У першым паўгоддзі бягучага года ён склаў 2 б.в. Адметна, што больш за ўсё бюджэтных сродкаў у разліку на аднаго жыхара накіравана на развіццё культуры ў Магілёўскай вобласці —
3 б.в.
Член інфармацыйнай групы аблвыканкама спынілася на колькасным саставе работнікаў устаноў культуры вобласці, сістэме падрыхтоўкі кадраў.
Размова таксама ішла пра знакавыя сацыяльна-культурныя праекты рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.
На тэрыторыі Магілёўшчыны праводзіцца больш 20 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў, конкурсаў і святаў мастацкай самадзейнай творчасці. Варта нагадаць Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер», Міжнародны тэатральны форум «M@rt.контакт», Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” ў Клімавічах, Рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) у Шклоўскім раёне, Міжнародны пленэр па мастацтву “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве” і іншыя.
Практычна кожны рэгіён Прыдняпроўскага краю, падкрэсліла Алена Дзівакова, мае свой асаблівы фестываль ці свята.
Яна адзначыла плённую работу ў сферы культуры па шматлікіх напрамках: захаванне, развіццё, распаўсюджванне, папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры і мовы, кнігадрукаванне, сцэнічнае мастацтва, музейная справа, кінематаграфія, ахова беларускай гісторыка-культурнай спадчыны (у тым ліку правядзенне рэстаўрацыйных мерапрыемстваў па аднаўленні Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля) і іншых.
Увага ў ходзе сустрэчы была нада­дзена рабоце з творчай моладдзю.
Прадстаўнік аблвыканкама адказала на пытанні прысутных.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость