Інфармацыйна-прапагандысцкая група Кіраўскага райвыканкама правяла сустрэчу з працаўнікамі ААТ «Дабаснянскае»



Былі акрэслены аспекты асноўнай тэмы: “Рэалізацыя дарожна-транспартнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Транспартны падатак і яго выкарыстанне. Забеспячэнне бяспекі дарожнага руху” і зроблены акцэнт на тым, як рэалізуецца дарожна-транспартная палітыка ў нашым раёне…
…Адзіны дзень інфармавання супаў з днём 82-годдзя ўтварэння Кіраўскага РАУС: Аляксандр Васільеў уручыў падарунак ад імя кіраўніцтва УУС —персанальны камп’ютар для супрацоўнікаў райаддзела.
В.а. начальніка РАУС Мікалай Назарчук за актыўны ўдзел у дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў, садзейнічанне органам унутраных спраў аб’явіў падзяку члену добраахвотнай дружыны ААТ “Дабаснянскае” вадзіцелю Віталю Тарасюку і ўручыў падарунак — гадзіннік
з лагатыпам у гонар
100-годдзя беларускай міліцыі.
Напрыканцы сустрэчы Галіна Слабоднікава дала тлумачэнні па цікавячым сяльчан пытанні наконт вадасховішча “Добасна”.
Больш падрабязна чытайце ў №17 «Кіраўца» за 2017 год.