Темы

Інфармацыйная бяспека:як не стаць ахвярай дэзінфармацыі

Інфармацыйная бяспека:як не стаць ахвярай дэзінфармацыі

Кіраўскі раён наведаў намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка. Ён сустрэўся з калектывам ДРБУ №197.

У рамках Адзінага дня інфармавання з працоўным калектывам філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ №197 сустрэўся намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава і намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУП “Магілёўаблдарбуд” Сяргей Феактыстаў.

Тэмай сустрэчы стала інфармацыйная гігіена і пытанні, як не стаць ахвярай дэзінфармацыі. Было адзначана, што ў Беларусі ў 2014 годзе, напрыклад, інтэрнэтам карысталіся 5,7 млн чалавек, а ў 2024 – 8,5 млн або 90% насельніцтва. Мабільнай сувяззю ахоплена 97 % жыхароў.

“Кожны дзень мы сутыкаемся з праблемай інфармацыйнай перагрузкі, на нас абрушваецца вялізная колькасць дадзеных. Часам бывае вельмі цяжка зарыентавацца і зразумець, што праўда, а што выдумка», – расказаў Сяргей Хаменка. Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што пазіцыя Кіраўніка дзяржавы ў пытанні падачы інфармацыі – адкрытая: людзі павінны ведаць праўду!

У цяперашні час Беларусь уцягнута ў гібрыдную вайну, дзе зброяй выступае слова, прычым не заўсёды праўдзівае. У сацыяльных сетках фэйкі распаўсюджваюцца на 70% хутчэй за ісціну. Іх стваральнікі маюць некалькі мэтаў, у тым ліку перахоп інфапавесткі ва ўлады і афіцыйных СМІ, каб падпарадкаваць свядомасць і волю людзей.

“Калі вы чытаеце навіны ў сетцы, памятайце, што важна ўключаць крытычнае мысленне, з асцярожнасцю ставіцца да прадстаўленай інфармацыі. Трэба таксама памятаць, што за распаўсюджванне фэйкаў прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць”, – засяродзіў увагу Сяргей Хаменка.

Былі прыведзены дадзеныя даследавання Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, паводле якіх узровень даверу беларусаў да афіцыйных СМІ за мінулы год вырас на 5% і склаў 54%. У кожнага жыхара краіны ёсць магчымасць імгненна атрымліваць любую інфармацыю ў зручнай для сябе форме. У Беларусі працуюць 7 інфармагенцтваў, выдаюцца 915 друкаваных выданняў, трансляцыю вядуць дзясяткі тэлеканалаў, радыёвяшчанне ажыццяўляюць больш за 80 радыёпраграм. Аднымі з самых папулярных платформаў для зносін у беларусаў выступаюць сацыяльныя сеткі і месэнджары – у іх зарэгістраваны амаль дзве трэці насельніцтва.

Сяргей Хаменка параіў удзельнікам сустрэчы вучыць інфармацыйнай гігіене дзяцей і саста­рэлых бацькоў. Акрамя фэйкаў, у сетцы зараз вельмі распаўсюджана інтэрнэт-махлярства, ахвярамі якога становіцца шмат беларусаў рознага ўзросту. «Самі не ашуквайце і не давайце падмануць сябе. Будзьце разумнымі, памяркоўнымі, разважлівымі беларусамі. Кожны на сваім месцы», – падвынікаваў Сяргей Мікалаевіч.

Падчас сустрэчы абмеркавалі і шэраг іншых, хвалюючых жыхароў рэгіёна пытанняў. Найбольш рэзанансным стала абмеркаванне школьнай формы і падрыхтоўка дзяцей да новага навучальнага года.

Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость