Темы

У працоўных калектывах Кіраўшчыны прайшоў Адзіны дзень інфармавання

У працоўных калектывах Кіраўшчыны прайшоў Адзіны дзень інфармавання

На ключавых аспектах Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь — асноўнай тэме майскага Адзінага дня інфармавання — закцэнтавалі ўвагу прысутных члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, выступаючы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства насельніцтва.

Было, у прыватнасці, пад­крэслена, што змест Паслання Кіраўніка дзяржавы сёлета ў тым ліку вызначаўся зыхо­дзячы з аналізу зваротаў, якія паступілі перад “Вялікай размовай з Прэзідэнтам” 1 сакавіка гэтага года. Кожны са зваротаў быў карпатліва вывучаны і прапрацаваны.
Удзельнікам сустрэч нагадалі асноўныя тэматычныя блокі Паслання: нацыянальная эканоміка (прамысловы комплекс, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, IT-галіна, гандаль і экспарт, аграпрамысловы комплекс, даходы насельніцтва і цэнавая палітыка, занятасць насельніцтва); развіццё і добраўпарадкаванне рэгіёнаў; дзяржаўная кадравая палітыка; сацыяльная палітыка (сістэма адукацыі, дэмаграфічная сітуацыя, ахова здароўя, спорт і турызм); міжнароднае становішча; нацыянальная бяспека; барацьба са злачыннасцю, правапарушэннямі і карупцыяй; аб змяненні Канстытуцыі і прадстаячых выбарчых кампаніях.

Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп спыніліся на аспектах кожнага з гэтых блокаў і задачах, вызначаных Кіраўніком дзяржавы, зыхо­дзячы з таго, што на сённяшні дзень галоўнымі прыярытэтамі развіцця беларускай дзяржавы з’яўляюцца дабрабыт народа, міралюбівая знешняя палітыка, нацыянальная бяспека.
Падчас Адзінага дня інфармавання былі таксама абмеркаваны пытанні: “Аб правя­дзенні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, “Правілы захоўваем — жыццё зберагаем!”, “Папярэджванне лясных пажараў. Бяспека жыцця і здароўя дзяцей”.
Падчас правядзення чарговага Адзінага дня інфармавання члены абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы аблвыканкама, у якую ўвайшлі старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка і першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Лакіза сустрэліся з калектывам КУП “Кіраўскія бытпаслугі”.
Былі абмеркаваны тэмы Адзінага дня інфармавання, затым адбылася размова па актуальных пытаннях, сярод якіх: сацыяльная абарона грамадзян розных узроставых груп, захаванне бяспекі жыцця і здароўя людзей.
У сваім выступленні Святлана Тарасенка асаблівую ўвагу надала сацыяльнай падтрымцы насельніцтва з боку дзяржавы. Галоўныя пункты, на якіх яна спынілася, тычыліся падтрымкі сем’яў з дзецьмі, налічэння сямейнага капіталу і павышэння прэстыжу сям’і, у тым ліку праз узнагароджванне жанчын, якія нарадзілі 5 і больш дзяцей, ордэнам Маці. Дарэчы, у нашым раёне гэтай высокай дзяржаўнай узнагароды ўдастоены 32 жанчыны.
Па словах прамоўцы, маці і дзеці — катэгорыі насельніцтва, якія маюць патрэбу ў асаблівых падтрымцы і клопаце з боку дзяржавы, менавіта ад іх залежаць будучыня краіны, яе дэмаграфічная бяспека, працоўны патэнцыял. Яна нагадала, што ў Беларусі прадпрымаюцца беспрэцэдэнтныя меры па падтрымцы сем’яў з дзецьмі. Дзякуючы гэтаму з кожным годам у нашай краіне павялічваецца колькасць мнагадзетных сем’яў.

Не была абыдзена Святланай Тарасенка і тэма пенсіённага забеспячэння грамадзян, сацыяльнай абароны адзінокіх людзей, інвалідаў.
Дзмітрый Лакіза расказаў пра становішча з пажарамі ў раёне і вобласці, прывёў прыклады найбольш трагічных надзвычайных сітуацый з гібеллю людзей, жыццёвыя трагедыі, у выніку якіх загінулі дзеці.
Удзельнікі Адзінага дня інфармавання паглядзелі фільм аб вогненных трагедыях, дзе ахварямі сталі дзеці і атрымалі ад выратавальнікаў памяткі з алгарытмам дзеяння ў надзвычайных сітуацыях.
Бяспека жыцця і здароўя дзяцей стала асаблівай тэмай сустрэчы. Хутка пачынаюцца летнія канікулы, у хлопчыкаў і дзяўчынак з’явіцца шмат вольнага часу, і вельмі важна, адзначыў прадстаўнік МНС вобласці, каб выкарыстаны ён быў з карысцю. Для бацькоў павінна стаць прапісной ісцінай разуменне поўнай адказнасці за бяспеку сваіх дзяцей, захаванне іх жыцця.
Святлана Тарасенка і Дзмітрый Лакіза пазнаёміліся з вытворчай базай КУП “Кіраўскія бытпаслугі”, умовамі працы работнікаў, пацікавіліся прадастаўляемымі насельніцтву паслугамі.

 

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость