Темы

У ходзе адзінага дня інфармавання

У ходзе адзінага дня інфармавання

Падчас адзінага дня інфармавання, які прайшоў у раёне ў мінулы чацвер, у працоўных калектывах, дзе пабывалі інфармацыйна-прапагандысцкія групы, была абмеркавана тэма “Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”.

Так, інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраў­ніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Бя­ляўскай наведала калектыў раёна газазабеспячэння. Увага прысутных была засяроджана на прыярытэтах развіцця краіны на бліжэйшую перспектыву ў асноўных сферах – палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, якія адзначыў Кіраўнік дзяржавы ў Пасланні. А таксама на актуальных падзеях у Беларусі і за яе межамі, стратэгічна важных задачах, рэалізацыя якіх да­зволіць захаваць стабільнасць і суверэнітэт.
Быў зроблены акцэнт на тым, што ў Пасланні Прэзідэнта ў тым ліку адзначаны задачы па развіцці рэгіёнаў, мадэрнізацыі сяла, што актуальна і для Кіраўскага раёна.
Таццяна Бяляўская падкрэс­ліла, што за апошнюю пяцігодку ў эканоміку і сацыяльную сферу раёна ўкладзены значныя інвестыцыі. Назвала шэраг напрамкаў, па якіх вырашаліся важныя пытанні: у аграгарадкі Баравіца, Любонічы, Скрыпліца прыйшоў прыродны газ, ў Любонічах, Паўлавічах, Лёўкавічах пабудаваны станцыі абезжалезьвання, праведзены рэканструкцыя Чыгірынскай ГЭС, базы раёна электрасетак, мадэрнізацыя адміністрацыйнага будынка ЦБП №709 “Беларусбанка”. Дзяр­жавай выдзяляюцца сродкі на рэстаўрацыю Жыліц­кага палацава-паркавага ансамбля. Значныя сродкі з абласнога бюджэту ўкла­дзены ў рамонт Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці. Практычна завершана рэканструкцыя такога важнага сацыяльнага аб’екта, як паліклініка, завозіцца абсталяванне. Працягваецца капітальны рамонт і мадэрнізацыя Мышкавіцкай СШ. Прыклады можна працягваць…
Наша дзяржава – сацыяльна арыентаваная, падкрэсліла Таццяна Бяляўская, яе курс накіраваны на павышэнне ўзроўню жыцця, дабрабыту людзей.
У ходзе сустрэчы ішла таксама размова пра ўрокі і вывады пандэміі, станоўчыя рэзультаты абранага нашай дзяржавай шляху, развіццё IT-тэхналогій, будаўніцтва Беларускай АЭС, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, узвядзенне жылля для мнагадзетных сем’яў, дзяржаўную падтрымку маладых сем’яў і па іншых тэмах.
Пасланне Кіраўніка дзяржавы накіравана на падтрыманне міру і стабільнасці ў нашай краіне, падкрэсліла Таццяна Бяляўская. Гэта актуальна для неспакойнага паслявыбарчага перыяду, калі ідзе раз’яднанне народа, распальванне злосці і нянавісці ў грамадстве.
Неабходна ўсім злу­чыцца, каб захаваць мір і спакой у нашай любімай Бела­русі.
Яна выказала ўдзячнасць калектыву раёна газазабеспячэння за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў, разуменне важнасці якаснага абслугоўвання насельніцтва.
У ходзе адзінага дня інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкія групы таксама пабывалі: на МТФ “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец” – пад кіраўніц­твам першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка райсельгас­харчу Аляксандра Осіпава, ЦБП №709 у г.Кіраўску ААТ “ААБ “Бе­ларусбанк” – намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Русецкай, УКП “Жылкамгас” – намесніка старшыні райвыканкама Вячаслава Нявінскага, УКП “Кіраўскія бытпаслугі” – старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Алены Глекавай, Барчыцкім НПК ДС-СШ – начальніка аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Траццяковай, у студатрадзе, працуючым у ААТ “Рассвет імя К.П.Ар­лоўскага” – першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Алены Осіпавай.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость