21 верасня – Міжнародны дзень міру

21 верасня –  Міжнародны дзень міру

Згодна рашэння Генеральнай асамблеі ААН штогод 21 верасня адзначаецца Міжнародны дзень міру, ён прысвечаны ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і на міжнародным узроўні.
У Беларусі Дзень міру святкуецца ў трэці аўторак верасня, гэтая дата ўстаноўлена з 1998 года і заклікана звярнуць асаблівую ўвагу грамадскасці на праблему захавання міру і спакою ва ўсім свеце.

Мы – за мір і згоду паміж людзьмі і дзяржавамі!

Важкі ўклад у міратворчыя справы ўносіць раённая арганізацыя ГА “Беларускі фонд міру”, аб дзейнасці якой расказала рэдакцыі яе старшыня Вольга ГАРШКОВА:
– Мэта Фонду міру – актыўнае садзеянне ўмацаванню міру, дружбы і згоды паміж людзьмі і народамі, увасабленне ў жыццё ідэй міласэрнасці і гуманізму.
Нагадаю, што ў цэнтры ўвагі міратворцаў раёна – рэалізацыя наступных праграм: “Памяць”, “Клопат”, “Мая Радзіма – Беларусь”, “Падтрымка дзіцячых праграм”, “Падтрымка таленавітай моладзі”, “За здаровы лад жыцця”, “Народная дыпламатыя”, а таксама сацыяльна значных акцый і праектаў для розных катэгорый грама­дзян, сем’яў і дзяцей.
Сёлетні год праходзіць пад знакам 75-годдзя Вялікай Перамогі. Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці раённай арганізацыі Фонду міру – увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, арганізацыя і ўдзел у дабрачынных і міратворчых мерапрыемствах, прысвечаных слаўнай даце, патрыятычнае і духоўнае выхаванне насельніцтва, у першую чаргу, моладзі.
Наша раённая арганізацыя першай сярод раёнаў вобласці пералічыла грашовыя сродкі на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці ў в.Боркі”. Яго ўрачыстае адкрыццё з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі стала знакавай падзеяй гэтага года.
Сёлета былі выдзелены сродкі для экскурсійнай паездкі актывістаў нашай арганізацыі, а таксама РГА “Белая Русь”, ГА “БРСМ” на мемарыял “Буйніцкае поле”.
Ушаноўваем ветэранаў вайны і працы з нагоды дзяржаўных свят і асабістых юбілеяў, гэтыя заслужаныя людзі, якія адстаялі мір на нашай зямлі і ўзнімалі з руін разбураную народную гаспадарку, заўсёды агорнуты нашай увагай.
На ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 85-годдзя ўтварэння Кіраўскага раёна ветэранам працы, былым кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў былі ўручаны падарункі.
Наша раённая арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці. Дзейснай была яе работа падчас правядзення прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
У межах рэалізацыі праграмы “Народная дыпламатыя” была арганізавана сяброўская сустрэча з дэлегацыяй Белгародскага раёна-пабраціма, прысвечаная 85-годдзю ўтварэння Кіраўскага раёна.
Мы таксама аказваем са­дзеянне ў рэалізацыі дзіцячых праграм, падтрымцы адоранай моладзі, мнагадзетных сем’яў, найменьш абароненых слаёў насельніцтва і інш.
Дзякуючы падтрымцы міратворчага руху органамі ўлады, раённымі структурамі грамадскіх аб’яднанняў, працоўнымі калектывамі, грамадскасцю раёна паспяхова рэалізуюцца мерапрыемствы і акцыі Фонду міру. Зразумела, што такая дзейнасць магчымая толькі пры непасрэдным удзе­ле ўсіх грамадзян, бо Фонд міру фарміруецца выключна з добраахвотных ахвяраванняў. За перыяд са студзеня па 15 верасня бягучага года на рахунак нашай арганізацыі паступіла 6590,76 рублёў (143% плана на год), якія былі зрасходаваны на пералічаныя вышэй і іншыя мэты. Найбольшы ўклад унеслі калектывы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, цэнтральнай раённай бальніцы, КСУП “Чырвоны баец”, “Ніва-Барсукі”, “Барчыцы-агра”, раёна электрасетак, аўтапарка №14, Жыліцкага сельгаскаледжа, устаноў адукацыі раёна. Вялікая ўдзячнасць усім, хто праяўляе канкрэтны клопат аб міры, шчасці, будучыні.
З 16 па 22 верасня ў нашай краіне праходзіць Тыдзень міру, падчас якога ва ўстановах адукацыі, культуры, арганізацыях праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы. Традыцыйна, дзецям, якія нарадзіліся ў Міжнародны дзень міру, будзе прысвоена ганаровае званне “Дзіця міру”.
Пытанні міру, добрасуседства былі і застаюцца для беларускага народа асноватворнымі – пра гэта мы заяўляем у цяперашні неспакойны час. Трэба зрабіць усё магчымае, каб захаваць мір, спакой і згоду ў нашай роднай краіне!

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
В стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

2 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Захаванне памяці: сустрэча з ахвярамі фашызму

2 мая 2024
Общество

Делегация Кировского района приняла участие в торжественной церемонии вручения свидетельств о занесении на Доску почета Могилевской области

1 мая 2024
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024