Темы

Белдзяржстрах. Ахоўваем шчасце

Белдзяржстрах.  Ахоўваем шчасце

У мінулую пятніцу шчырыя віншаванні з прафесійным святам і 100-годдзем рэспубліканскага прадпрыемства “Белдзяржстрах” прымаў калектыў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне на чале з дырэктарам Ірынай Таркан.
Уручыць работнікам заслужаныя ўзнагароды прыбылі ганаровыя госці – намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая, дырэктар філіяла Белдзяржстраху па Магілёўскай вобласці Мікалай Кароцін, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Лянкевіч, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Словы віншаванняў ад імя раённага выканаўчага камітэта выказала страхавым работнікам і ветэранам прадстаўніцтва намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая. Яна адзначыла, што прадстаў­ніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне ўносіць дастойны ўклад у агульную скарбонку дасягненняў рэспубліканскага прадпрыемства “Белдзяржстрах”. Работнікі сістэмы страхавання клапоцяцца аб тым, каб кожны кліент быў спакойны за сваю будучыню і ведаў, што ў непрадбачнай сітуацыі яму дапамогуць і падтрымаюць. Дасягнутыя дастойныя вынікі ў рабоце прадстаў­ніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне сведчаць аб прафесіяналізме кадраў, імкненні выканаць пастаўленыя задачы на вышэйшым узроўні.
Добрасумленная праца агентаў страхавых Надзеі Дзюінай і Надзеі Спірыдонавай была адзначана Ганаровай граматай і Падзячным пісьмом райвыканкама адпаведна.
Віншаванні з нагоды прафесійнага свята адрасаваў дырэктар філіяла Белдзяржстраху па Магілёўскай вобласці Мікалай Кароцін.
Ён адзначыў, што сёлетні год для рэспубліканскага прадпрыемства “Белдзяржстрах” і яго прадстаўнікоў – знакавы. За 100 год свайго існавання яно выйшла на перадавыя пазіцыі на страхавым рынку рэспублікі. Белдзяржстрах з’яўляецца ўнiверсальнай страхавой арганiзацыяй, якая аказвае самы шырокi спектр страхавых паслуг: сёння прапануецца кліентам 86 відаў страхавання, у тым лiку 75 добраахвотных. Дырэктар філіяла Белдзяржстраху пажадаў страхавым работнікам далейшага развіцця, пашырэння кліенцкай базы, дасягнення намечанага і з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Мікалай Кароцін уручыў Падзячнае пісьмо філіяла Белдзяржстрахe па Магілёўскай вобласці за плённую і добрасумленную работу, значны ўклад у развіццё страхавання і дасягненне высокіх паказчыкаў дырэктару прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне Ірыне Таркан.
Намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Наталля Шапавалава канстатавала, што прадстаўнікі страхавой сферы Кіраўшчыны з’яўляюцца надзейнымі партнёрамі як для юрыдычных структур раёна, так і для фізічных асоб. З кожным годам расце давер кліентаў, а гэта
значыць, што калектыў рухаецца ў правільным накірунку, і робіць усё ад яго залежачае, каб развівацца і быць гарантам спакою страхавальнікаў.
Лепшым работнікам прадстаўніцтва былі ўручаны Ганаровая грамата і Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў, аб’яўлены падзякі райкама Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Словы ўдзячнасці са сцэны прагучалі ў адрас ветэранаў страхавой сферы раёна, ім былі ўручаны памятныя сувеніры.
Падзякавалі калектыву прадстаўніцтва за шматгадовае супрацоўніцтва і на­дзейнасць партнёры і кліенты: начальнік ЦБУ №617 ААТ “Белаграпрамбанк” Вольга Сташэўская, дырэктар ЦБУ №709 ААТ “Беларусбанк” Алена Лявіцкая, старшыня праўлення раённага спажывецкага таварыства Святлана Сарока і іншыя.
Цудоўны настрой падарылі ўдзельнікам святочнага мерапрыемства работнікі і выхаванцы ўстаноў культуры раёна.


Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость