“Дыялог пакаленняў” з удзелам кіраўчан

“Дыялог пакаленняў”  з удзелам кіраўчан

Дэлегацыя нашага раёна прысутнічала на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю ЛКСМБ, якое адбылося 23 верасня ў Магілёве.


На сустрэчы, якая прайшла ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А.Куляшова, было больш за 100 чалавек з усёй вобласці, у тым ліку ветэраны камсамольскага руху Кіраўшчыны Любоў Лазаковіч і Галіна Спірыдонава, намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Наталля Шапавалава, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алена Осіпава, прадстаўнікі моладзі КСУП “Чырвоны баец” Анатаніна Сідарэнка, Валерыя Іваніцкая, камандзір студэнцкага сэрвіснага атрада імя Героя Савецкага Саюза Е.У.Дабравольскага Анастасія Савельева, атрад улетку дзейнічаў на базе ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”.
“Дыялог пакаленняў” стаў камунікатыўнай пляцоўкай, дзе моладзь і старэйшае пакаленне агучылі пытанні і праблемы, якія тычацца маладзёжнай тэматыкі, а таксама прапаноўвалі шляхі іх вырашэння.
Затым адбыўся канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў абласнога этапу “Працоўнага семестра-2020”. У намінацыі “Лепшая прымаючая арганізацыя” пераможцам прызнаны ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”; у намінацыі “Лепшы сэрвісны атрад” перамогу святкаваў атрад імя Героя Савецкага Саюза Е.У.Дабравольскага.
Любоў Лазаковіч адзначыла, што ёй было вельмі прыемна прымаць удзел ва ўрачыстасці. З’явілася магчымасць у чарговы раз успомніць гады юнацтва і паразважаць над тым, чаму навучыў камсамольскі рух. “Для мяне заўсёды шчасце – сустракацца з маладзёжнай аўдыторыяй, – расказала Любоў Пятроўна. – Хочацца, каб юнакі і дзяўчаты ведалі гісторыю маладзёжнага руху ў Беларусі. Азіраючыся назад, у сваё юнацтва, я разумею, што камсамол навучыў мяне непахісным прынцыпам і ідэалам, якія я пранесла праз усё жыццё. Па-першае, брацца за любую справу з душой, з думкай: трэба –значыць, трэба, не разважаючы, якія матэрыяльныя выгоды я буду мець; па-другое, рабіць правільны выбар; трэцяе – на раўных размаўляць з аднадумцамі, не баяцца выказваць свае думкі і адстойваць сваю пазіцыю; і чацвёртае – умець правільна, дакладна працаваць з дакументамі.
Я разумею, што час зараз іншы, моладзь іншая, а, значыць, павінны быць і іншыя падыходы ў рабоце з ёй. Аднак, лічу, што прынцыпы маладзёжнага братэрства, моцнага сяброўства і шчырай узаемавыручкі будуць актуальнымі ў любы час”.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024