Темы

Наводзім парадак на зямлі

Наводзім парадак на зямлі

vofffhoz

У першую нядзелю чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаюць меліяратары. Менавіта прадстаўнікі гэтай прафесіі працуюць над паляпшэннем гідралагічных, глебавых і агракліматычных умоў з мэтай павышэння эфектыўнасці выкарыстання зямельных і водных рэсурсаў краіны.
Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з дырэктарам ААТ “ПМК-97 Вадбуд” Аляксандрам Вербінавым і галоўным інжынерам Ганнай Ходасавай, каб даведацца, чым сёння жывуць меліяратары, над чым працуюць і да чаго імкнуцца:

— Галоўным накірункам нашай дзейнасці застаецца аднаўленне меліярацыйных зямель, а таксама рамонтна-эксплуатацыйныя работы, тэхнічны догляд і рэканструкцыя меліярацыйных сістэм. У мінулым годзе было выканана падрадных работ больш чым на 15 млрд. руб: тэмп росту да ўзроўню 2013 г. склаў 163,4%.
Асноўную стаўку ў рабоце робім на выкананне мерапрыемстваў згодна “Праграмы захавання і выкарыстання дзяржаўных меліяраваных земляў на 2011-2015 г.г.”: у мінулым годзе прадпрыемства поўнасцю выканала даведзены план. Была праведзена рэканструкцыя меліярацыйных сістэм “Дабрыца” — участка “Асаўнік” у СВК “Добасна-агра”, “Добасна” ў СВК “Бераснёўскі” і “Кострычка” ў РАПТЗ, гэта дазволіла ўвесці ў севазварот гаспадарак больш за 280 га земляў. На гэтых плошчах праводзіліся ачыстка і рамонт існуючых каналаў, выкарчоўвалася кустоўе, аднаўлялася дрэнажная сетка, а пры неабходнасці пракладвалася новая. Акрамя таго, у СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага і СВК “Калгас “Свярдлова” ажыццявілі аграмеліярацыйныя мера-прыемствы. Тут было праведзена выдаленне кус-тоўя, хмызняку, збор камення, зроблены адвод лішкаў вільгаці з паверхневага і ворыўнага слою глебы, стварэнне неабходных дадатковых запасаў вільгаці ў глебе. Па сутнасці, меліяратары вярнулі гаспадаркам 160 га земляў у стане, прыгодным для вырошчвання сельскагаспадарчых культур.
Зараз працуем на рэканструкцыі меліярацыйный сістэмы ў в.Хвайніца: калі работы будуць завершаны, СВК “Калгас “Беларусь” атрымае дадаткова ў сваё карыстанне больш за 100 га адроджаных земляў. Раней намі тут ужо быў здадзены ўчастак на 160 га.
Займаемся падчысткай і абкашваннем меліярацыйных каналаў, аднаўленнем і прамыўкай дрэнажных сетак, рамонтам тэхнічных збудаванняў, праводзім комплекс работ па падтрыманні ў належным стане дзеючых меліярацыйных сістэм раёна.
Кола нашай дзейнасці — не толькі рамонтна-эксплуатацыйныя работы: аказваем дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям раёна падчас правядзення палявых работ, добраўпарадкоўваем населеныя пункты, праводзім бетонныя работы і інш. У СВК “Добасна-агра” працавалі на будаўніцтве і рэканструкцыі МТФ «Добасна».
У бягучым годзе скарацілася колькасць бюджэтных сродкаў, выдзяляемых на выкананне праграмы захавання і выкарыстанне меліяраваных земляў, таму адшукваем аб’ёмы работ у іншых раёнах. Зараз, напрыклад, праводзім рэканструкцыю меліярацыйных сістэм на аб’ектах Быхаўскага раёна.
Работы нямала, і, як вядома, поспех любой справы ў многім залежыць ад згуртаванасці калектыву: у гэтым сэнсе нам пашанцавала. На прадпрыемстве працуюць сапраўдныя прафесіяналы: у многіх работ-нікаў — больш за дваццаць гадоў працоўнага стажу. Выдатна выконваюць свае абавязкі трактарысты Мсціслаў Лукашэнка, Аляксандр Мацукоў і Юрый Амбрасёнак. Адказнасць і працавітасць вызначаюць Аляксандра Хапанцава, Ула-дзіміра Русецкага, Сяргея Русецкага, Фёдара Баранчука. Прафесіяналамі сваёй справы можна назваць будаўнікоў Мікалая Фядотава, Мікалая Капусту, Сяргея Янчанку, Сяргея і Васіля Белаглазавых.
Ніхто не стане сумнявацца ў важнасці і неабходнасці работы меліяратараў у нашым раёне, дзе большасць сельскагаспадарчых угоддзяў — гэта асушаныя калісьці землі, якія неабходна падтрымліваць у належным стане, каб яны маглі прыносіць карысць аграрыям.
Запісала
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем