Темы

Працуюць стабільна і зладжана

Працуюць стабільна і зладжана

gazeta ñïåö - 4.p65

Па выніках штогадовага раённага спаборніцтва за 2014 год пераможцам у дзвюх намінацыях выйшла ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспя-чэнне” : “За лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці” і “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса”. На рахунку РАПТЗ і яго падраздзяленняў прызавыя месцы ў шэрагу іншых намінацый. Трое працаўнікоў удастоены звання “Лепшы па прафесіі”.

Райаграпрамтэхзабеспячэнне — шматгаліновае прадпрыемства, аднак асноўным накірункам яго дзейнасці з’яўляецца вытворчасць сельгас-прадукцыі. Стабільная і зладжаная работа калектыву дазваляе дасягаць добрых вытворчых паказчыкаў.
Па выніках работы за 2014 год тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі ў супараўнальных цэнах дасягнуў 59803 млн. рублёў (117,5% да ўзроўню 2013 года): у галіне раслінаводства — 119,2%, жывёлагадоўлі — 115,1%.
У мінулым годзе ў гаспадарцы сабралі небывалы ўраджай збожжавых і зернебабовых культур — 9130 т, што на 3471 т больш узроўню папярэдняга года, значнай была і ўраджайнасць — 47,3 ц/га. Парадавала земляробаў ураджайнасць цукровых буракоў (415 ц/га), іх было накапана 16902 т (+3993 т да 2013 года). Нядрэнны вынік даў рапс: валавы збор склаў 1336 т (+439 т) пры ўраджайнасці 32,5 ц/га.
Неблагіх вынікаў удалося дасягнуць і жывёлаводам РАПТЗ. Зараз на фермах сельгаспрад-прыемства ўтрымліваецца 3029 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 900 кароў. У параўнанні з мінулым годам колькасць БРЖ павялічылася на 316 галоў.
Старанна папрацавалі жывёлаводы райагра-прамтэхзабеспячэння над павелічэннем вытворчасці мяса. У мінулым годзе імі атрымана 417 т, што на 34 т больш паказчыка 2013 года. За гэтымі лічбамі стаіць што-дзённая і карпатлівая праца аператараў па адкорму і дарошчванні БРЖ. З адказнасцю да сваіх абавязкаў ставяцца Віктар Русанаў, Алена Вангілеўская, Валянціна Таркан і Ларыса Комар.
Значная ўвага надаецца назапашванню дастатковай колькасці якасных кармоў, на нарыхтоўцы якіх плённа пашчыравала механізатарскае звяно сельгаспрадпрыемства, у саставе якога Аляксандр Тылінскі, Валянцін Сулімскі, Сяргей Чудапал, Уладзімір Грамыка і іншыя.
Немалаважны аспект — збалансаванасць кармоў. Рацыён кармлення складаецца з дапамогай камп’ютарных праграм, а дзякуючы выкарыстанню кормараздатчыкаў значна павысілася якасць кармлення жывёлы, палепшыліся ўмовы для працаўнікоў.
У мінулым годзе атрымана 1010 (+117) галоў пры-плоду: у хуткім часе гэта стане дадатковай крыніцай павелічэння вытворчасці малака і мяса.
На 827 т у параў-нанні з 2013 годам узрасла валавая вытворчасць малака, а надой ад каровы склаў 6657 кг, што на 428 кг больш, чым летась. Самых высокіх надояў ад кожнай сваёй рагулі дасягнула Жанна Кісель з МТФ “Пацава Сладаба” — 7617 кг. Выдатна спраў-ляюцца са сваімі абавязкамі апе-ратары машыннага даення Інга Булах, Святлана Кед, Анастасія Урупа, Вікторыя Кудзінава і інш.
Амаль 94% малочнай прадукцыі рэалізавана гатункам “экстра” і вышэйшым. Дасягаць такіх паказчыкаў дазваляюць захаванне аператарамі машыннага даення санітарных норм і тэхналагічных патрабаванняў да вытворчасці малака. Ад паставак сырадою на перапрацоўчае прадпрыемства атрымана 2775 млн. руб. прыбытку, што на 461 млн. больш паказчыка 2013 года. Высокімі застаюцца таварнасць і тлустасць малака.
Няблага паспрыяла павелічэнню вытворчасці малака ўвядзенне ў строй дзеючых МТК “Пацава Слабада”. Сучаснае абсталяванне, захаванне рацыёнаў кармлення і догляду кароў, своечасовы ветэрынарны кантроль за здароўем жывёлы і згуртаваны калектыў, якім кіруе Святлана Карпава, дазваляюць спа-дзявацца, што і ў далейшым жывёлаводы не здадуць сваіх лідзіруючых пазіцый.
У сціслыя тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні ў райаграпрамтэхзабеспячэнні была праведзена сяўба азімых збожжавых культур і рапсу, уздым зябліва. Засыпана дастатковая колькасць пасяўнога матэрыялу яравых збожжавых культур. Асаблівую ўвагу агратэхнічная служба надае барацьбе са шкоднай расліннасцю і захворваннямі сельгаскультур, што ў сваю чаргу дазволіць атрымаць добрыя ўраджаі. Аднымі з першых у раёне працаўнікі РАПТЗ падрыхтавалі пасяўную і глебаапрацоўчую тэхніку да правя-дзення вясенне-палявых работ.
Складнікаў у дасягненні высокіх вытворчых паказчыкаў вельмі многа, але галоўны фактар — людзі. У РАПТЗ кожны на сваім месцы працуе на высокі канчатковы вынік, ад якога залежыць эканамічны стан сельгаспрадпрыемства і дабрабыт сельгасвытворцаў.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем