Урачысты прыём з нагоды Дня маці ў старшыні Кіраўскага райвыканкама Міхаіла Гулага

Урачысты прыём з нагоды Дня маці ў старшыні Кіраўскага райвыканкама Міхаіла Гулага

Урачысты прыём у старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага, прысвечаны Дню маці, адбыўся сёння ў зале Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска. Сюды былі запрошаны мнагадзетныя жанчыны-маці і маці, выхаваўшыя адораных дзяцей.

У сустрэчы прымалі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.

Было падкрэслена, што сярод святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці, несумненна, займае асаблівае месца, дапамагае ўсвядоміць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей.

Прысутных жанчын-маці шчыра вітаў і павіншаваў са святам кіраўнік раёна Міхаіл Гулы. Ён адзначыў, што жыццё кожнага чалавека пачынаецца з маці. Са слова “мама” мы вучымся гаварыць і ўсведамляць сваё прызначэнне ў свеце. У гэтым слове ёсць любоў і надзея, сіла і натхненне, у ім – святло, цеплыня і ўтульнасць. Самая вялікая ўзнагарода для кожнай маці, падкрэсліў Міхаіл Уладзіміравіч, калі шчаслівыя яе дзеці. І няма больш моцнай любові,  чым матчына…

Расціць будучае пакаленне, якому будаваць і ўмацоўваць нашу дзяржаву –  Рэспубліку Беларусь – самы важны ўклад кожнай жанчыны ў развіццё краіны. Стваральная роля маці, пазітыўныя жыццёвыя арыенціры дзяцей – гэта тыя асновы, без якіх немагчымае ўмацаванне прэстыжу сям’і, духоўнае адраджэнне грамадства, фарміраванне грамадзянскіх інстытутаў, паўнацэннае развіццё дзяржавы, канстатаваў старшыня райвыканкама.

Кіраўшчына славіцца дастойнымі жанчынамі-маці. 35 з іх удастоены ордэна Маці.

Міхаіл Гулы спыніўся на мерах дзяржаўнай падтрымкі мацярынства і сем’яў, выхоўваючых дзяцей.

Кіраўнік раёна ўручыў ордэн Маці Таццяне Шэлегавай, якая нарадзіла і дастойна выхавала шасцёра дзяцей. Высокай дзяржаўнай узнагароды яна ўдастоена згодна адпаведнага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 2020 года №308.

Каштоўныя падарункі былі ўручаны Таццяне Чарнышэвіч, Алене Марозавай, Вікторыі Пішчалінай, Наталлі Каранкевіч, Юліі Новікавай, Яўгеніі Марцючэнка, Наталлі Іваніцкай, Таццяне Бяляўскай, а таксама Ларысе Будніцкай, Ганне Бялянавай, Ірыне Манетавай, Святлане Пятруша, Антаніне Пялавай, Алене Ананіч.

Падарункамі для віноўніц урачыстасці сталі святочныя кветкі і музычныя прывітанні.

За кубкам чаю і салодкасцямі адбылася даверлівая размова жанчын з кіраўніцтвам раёна па розных актуальных тэмах.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024