Темы

Высокая сацыяльная місія

Высокая  сацыяльная місія

smin

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання работнікаў друкаваных і электронных СМІ, прысвечанай Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, якая прайшла на мінулым тыдні ў Палацы культуры вобласці, прагучалі і імёны прадстаўнікоў рэдакцыі “Кіраўца”.

Як адзначыў падчас адкрыцця цырымоніі старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка, сродкі масавай інфармацыі з’яўляюцца летапісцамі сучаснай гісторыі. “Слова журналіста найбольш значнае ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі, — пад-крэсліў ён. — СМІ бесперапынна вярстаюць летапіс сучаснасці для будучых пакаленняў, ім давяраюць мільёны людзей. Та-му вельмі важна, каб па старонках газет, радыё- і тэле-эфірах чырвонай ніткай праходзіла тэма патрыятызму і шчырай любові да Радзімы”.
Па словах Анатоля Ісачанкі, СМІ — гэта не проста крыніцы навін, гэта актыўныя дыскусійныя пляцоўкі, публікатары думак і пунктаў погляду, разнастайнасць якіх садзейнічае эфектыўнай рэалізацыі доўгатэрміновых праграм сацыяльнага і эканамічнага развіцця нашага рэгіёна. “Забяспечваючы грамадства аб’ектыўнай, усебаковай і аператыўнай інфармацыяй, журналісты ні на хвіліну не забываюць аб сваёй высокай сацыяльнай місіі — дапамагаць людзям знаходзіць адказы на самыя вострыя і актуальныя пытанні сучаснасці,”— падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў.
На ўрачыстым мерапрыемстве былі адзначаны пераможцы і прызёры абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый дзяржаўных газет і журналістаў за 2014 год.
Фотакарэспандэнту “Кіраўца” Максіму Мікешыну прысу-джана трэцяе месца сярод фотакарэспандэнтаў, ён быў удастоены дыплома аблвыканкама, грашовай прэміі, атрымаў каштоўны падарунак.
Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама была ўзнагароджана галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова за шматгадовую добрасумленную працу ў сродках масавай інфармацыі, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё раённай газеты.
Журналістаў і работнікаў паліграфіі ўшанавалі прадстаўнікі абласной і гарадской улады, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў, УУС аблвыканкама, Следчага камітэта, МНС, БРСМ, прафсаюзаў, абласной ветэранскай арганізацыі.
На здымку: старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка ўручае ўзнагароды фотакарэспандэнту «Кіраўца» Максіму Мікешыну.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем