“Хуткасць, надзейнасць, даступнасць!”

“Хуткасць, надзейнасць, даступнасць!”

Сусветны дзень пошты, які штогод адзначаецца 9 кастрычніка, быў устаноўлены Сусветным паштовым саюзам у 1969 годзе. Гэтае свята, якое супрацоўнікі галіны паштовых паслуг па праву лічаць прафесійным, уваходзіць у сістэму міжнародных дзён ААН і заклікана садзейнічаць папулярызацыі і развіццю паштовага абслугоўвання.

Нацыянальным аператарам паштовай сувязі ў Беларусі з’яўляецца РУП “Белпошта”. Пад дэвізам: “Хуткасць, на­дзейнасць, даступнасць!” штодзённа супрацоўнікі кампаніі працуюць над павышэннем якасці і канкурэнтаздольнасці прадастаўляемых паслуг.
Начальнік Кіраўскага ўчастка паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” Людміла Гушчына расказала, што крок за крокам паштовымі работнікамі ажыццяўляецца папулярызацыя канкурэнтаздольных паслуг, укараняюцца новыя праграмныя прадукты, паляпшаюцца тэхналагічныя працэсы, удасканальваецца лагістыка, павышаецца якасць сэрвісу. У тым ліку і на Кіраўшчыне. 13 сельскіх, 1 гарадское аддзяленні і 2 пункты паштовай сувязі абслугоўваюць 121 населены пункт нашага раёна.
З мэтай максімальнага набліжэння паслуг паштальёны пры абыходзе сваіх участкаў прапаноўваюць грамадзянам шырокі спектр паштовых і няпрофільных паслуг. Напрыклад, адначасова з дастаўкай пошты і друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, па жаданні кліента, паштальён можа аформіць падпіску на перыядычныя выданні, прадаць канверты, паштоўкі, выплаціць пенсію, прыняць плацяжы, заказаць для сяльчан тавары штодзённага попыту і іншае.
Дзякуючы матарызаванаму спосабу дастаўкі – калі паслугі аказвае паштальён на аўтамабілі – камфортным паштовым абслугоўваннем ахоплены і жыхары аддаленых населеных пунктаў. У нашым раёне матарызаваным спосабам абслугоўваецца 67 вёсак, 15 з іх – а гэта 982 сельскіх жыхары – у межах прафесійных абавязкаў паштальёна матарызаванай дастаўкі Паўлавіцкага аддзялення паштовай сувязі Вольгі Каранкевіч (на здымку).
У дзень Вольга Леанідаўна праязджае больш сотні кіламетраў. Яе з нецярпеннем чакаюць вяскоўцы, прычым, не толькі каб скарыстацца паштовымі паслугамі, але і абмяняцца добрымі словамі з ветлівым прыемным паштальёнам.
Па словах Людмілы Гушчынай, аб рабоце Вольгі Каранкевіч прыходзяць толькі станоўчыя водгукі, бо да сваёй справы жанчына ставіцца з душой, стараецца працаваць на карысць людзям.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024