Темы

“Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць…”

“Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць…”

zgukov

Гэтая фраза з фільма “Афіцэры” вядомая, бадай, усім. Прызваннем стала прафесія ваеннага для Сяргея Жукава, зараз капітана ў адстаўцы. Ды і як інакш: сын афіцэра, нарадзіўся ў Германіі, школьныя гады правёў у г.Усурыйску Прыморскага краю: што такое вай-сковая служба, ведаў з маленства.
Лёс звязаў Сяргея Аляксандравіча з Кіраўскам у 1987 годзе, пасля службы ў Афганістане: яго накіравалі сюды ў райваенкамат. Прыбыў разам з сям’ёй, і на Кіраўшчыне прайшло дванаццаць гадоў жыцця…
Цяпер Жукавы жывуць у Расіі, у г.Яраслаўлі. Нядаўна Сяргей Аляксандравіч наведаў наш горад, пра які, па яго словах, заўсёды ўспамінаецца толькі добрае. А прыехаў з нагоды знамянальнай даты — 25-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана, каб адзначыць яе з былымі сябрамі, пакланіцца магілам загінуўшых  і пакінуўшых гэты свет воінаў-інтэрнацыяналістаў. І ўвогуле, прызнаўся ў размове Сяргей Жукаў, цягне яго ў гэтыя мясціны, дзе пражыў столькі гадоў.
Армейская служба для яго пачалася пасля заканчэння Бакінскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча, у якім у свой час спасцігаў азы прафесіі ваеннага і яго бацька. Сын да таго ж праяўляў сур’ёзны інтарэс да заняткаў рукапашным боем.
Потым па размеркаванні трапіў на Далёкі Усход, ва ўмацаваны раён на граніцы СССР з Кітаем, дзе камандаваў кулямётным узводам. Праз два гады яго перавялі на Камчатку. А потым па ўласным выбары быў накіраваны ў Беларускую ваенную акругу, дакладней — у Бабруйск, Кісялевічы, танкавую дывізію. Год адслужыў тут і — Афганістан. Старшы лейтэнант Жукаў прымаў удзел у баявых дзеяннях на далёкай зямлі з 1985 па 1987 гады. Спачатку быў камандзірам узвода, потым яго прызначылі намеснікам камандзіра роты 66-й асобнай мотастралковай брыгады. Тут, у Джэлалабадзе, пазнаёміўся з кіраўчанінам Валерыем Івановым, зампалітам танкавага батальёна.
Рота Жукава стаяла на вартавых заставах у гарах, ахоўвалі аэрадромы і іншыя аб’екты. Займаліся падвозам вады, ежы. Боль і зараз шчыміць сэрца, калі ўспамінае, як малады, дужы хлопец з Сібіры — прапаршчык Кеша, як яго ўсе называлі, падарваўся на міне, вёзшы на машыне ваду на заставу…
У Афгане яны прайшлі сапраўдную школу мужнасці, зведалі цану вернаму і моцнаму сяброўству. Вайна загартавала, але горыч страт сціскала сэрца і выклікала слёзы на вачах самых загартаваных воінаў…
У Беларусі Жукаву заўжды падабалася. І тады, калі працаваў у Кіраўску і жыў у “афганскім” доме побач з воінамі-інтэрнацыяналістамі Аляксандрам Кавалёвым, Васілём Рублеўскім, з якімі і зараз працягвае дружбу, балазе, сучасныя сродкі сувязі гэта дазваляюць. Пакінулі гэты свет былыя яго суседзі Валерый Гузялевіч, Аляксандр Сенчанкоў. У дні, якія праходзілі пад знакам 25-годдзя вываду войск з Афгана, наведалі магілы, памянулі сяброў.
Прыемна ўразілі Сяргея Аляксандравіча перамены ў Кіраўску. З’явілася шмат прыгожых, у сучасным стылі дамоў. Побач з райваенкаматам на месцы старых будынкаў такі шматпавярховы дом-прыгажун вырас! А новая лазня, як прызнаўся госць, — проста шыкоўная! І ўвогуле, адзначыў Сяргей Аляксандравіч, у Беларусі так ўсё спакойна, стабільна. Гэта заўжды падкрэсліваюць і цэняць многія расіяне.
Капітан у адстаўцы Жукаў ніколі не шкадуе, што большасць гадоў яго жыцця была прысвечана вайсковай службе. Значыць, ёсць і часцінка яго ўкладу ў захаванне міру. І гэта не гучныя словы. Нездарма гавораць, што былых ваенных не бывае…
Зараз Сяргей Аляксандравіч працуе ў ахоўнай службе Яраслаўскага філіяла аднаго з маскоўскіх банкаў. Самыя любімыя і доўгачаканыя моманты — зносіны з унукам Севам, у якога самы цікавы ўзрост — 2,5 года. Да дзядулі і бабулі ён прыязджае з Санкт-Пецярбурга, дзе жыве з мужам іх дачка Насця. І, безумоўна, дзядуля вучыць унука быць моцным, цярплівым, паважлівым да прадстаўніц слабага полу: магчыма, і Сева ў будучым пойдзе па яго слядах, стане ваенным…
Наталля
 ХАДАКОВА.

Последние новости

Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Танцы ночь напролет. Дискотека 80-х и 90-х — зажигательное событие «Славянского базара»

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем