Темы

Для начальніка аддзела кадраў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Надзеі Яўстратавай работа і жыццё — адно цэлае

Для начальніка аддзела кадраў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Надзеі Яўстратавай работа і жыццё — адно цэлае

Прыходзячы практычна ў любую арганізацыі ці на прадпрыемства па пытанні працаўладкавання, першым, да каго звычайна чалавек звяртаецца з пытаннем аб маючыхся вакансіях, з’яўляецца спецыяліст па кадрах. Гэтыя людзі дасканала ведаюць усё, што тычыцца патрэб арганізацыі ў работніках той ці іншай прафесіі.
Варта адзначыць, што ў любой сферы работа з людзьмі лічыцца справай няпростай, але, калі чалавек, як гаворыцца, знаходзіць сябе ў справе, якой займаецца, ён застаецца ёй верны ўсё працоўнае жыццё. Усе гэтыя словы можна аднесці да начальніка аддзела кадраў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Надзеі Яўстратавай: у жніўні споўнілася 40 год, як жанчына пачала свой працоўны шлях у сельгасарганізацыі.

Пасля заканчэння Мышкавіцкай школы Надзея накіравалася ў Бабруйск спасцігаць тонкасці прафесіі бухгалтара. У 1978 годзе дзяўчына вярнулася на сваю малую радзіму, хаця была магчымасць застацца праца­ваць у горадзе, аднак яна цвёрда вырашыла — толькі ў “Рассвет”. У гаспадарцы маладога спецыяліста з радасцю прынялі: на той момант пачало працаваць адразу 7 сталовых, і якраз у спецыялісце па ўліку іх фінансавай дзейнасці была патрэба. Надзея хутка ўнікла ў тонкасці справы. Пазней дзяўчына працавала касірам, і тут зарэкамендавала сябе адказным спецыялістам.
Сярод мясцовых юнакоў сустрэла сваё каханне, выйшла замуж. У 1984 годзе ў Надзеі Віктараўны нарадзілася дачка, а потым сын, жанчына зрабіла перапынак ў рабоце і прысвяціла сябе выхаванню дзяцей.
Пасля выхаду з дэкрэтнага водпуску Надзеі Яўстратавай прапанавалі месца інспектара па кадрах. Жанчына і дагэтага часу памятае сваё першае афармленне дакументаў па працаўладкаванні: усё было — і жах, што не справіцца, і слёзы. Гэта зараз яна ўспамінае той выпадак з усмешкай.
З кожны днём, з кожным месяцам прыходзілі веды і навыкі. Вучыцца даводзілася хутка: на той час у “Рассвеце” працавала больш за 2,5 тысячы чалавек. Кожны дзень — прыёмы на работу, звальненні, пераводы на іншае месца, водпускі, афармленне на пенсію і многае іншае. І ў любой справе неабходныя дакладнасць, адказ­насць, строгі кантроль, узорная дысцыплінаванасць.
Пачынаючы з 1991 года Н.В.Яўстратава ўзначаліла аддзел кадраў сельгасарганізацыі. Па яе словах, у “Рассвеце” ва ўсе часы кіраўнікі надавалі асаблівую ўвагу забеспячэнню надзейнымі і кваліфікаванымі кадрамі.
Вось і цяпер маладыя спецыялісты агорнуты пастаянным клопатам: па магчымасці, забяспечваюцца жыллём, ім выплачваюцца “пад’ёмныя”, на працягу першых пяці год рабятам да зарплат ідуць дадатковыя грашовыя налічэнні.
Падтрымліваюць працуючую моладзь прафсаюзны камітэт і ідэалагічны аддзел сельгаставарыства, мясцовая пярвічка “БРСМ”. Як вынік, практычна ўсе маладыя спецыялісты пасля заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі застаюцца тут, многія ствараюць сем’і. Шмат мясцовых дзяўчат і юнакоў пасля атрымання спецыяльнасці вяртаюцца на сваю малую радзіму, прыходзяць працаваць у “Рассвет”, таму сярод работнікаў так многа сямейных дынастый.
За гады работы ў аддзеле кадраў Надзея Яўстратава нават і прыкладна не можа прыгадаць, колькі чалавек яна прыняла на работу, колькім аформіла пенсію, працоўны ці дэкрэтны водпуск. Праз яе рукі прайшлі тысячы дакументаў, прычым за кожнай паперай — лёс канкрэтнага чалавека.
Нягледзячы на ўсе складанасці ў рабоце, яна ні на хвіліну не пашкадавала, што вярнулася на сваю малую радзіму, прыйшла працаваць у кадравую службу. Кажуць, калі займаешся любімай справай, час ляціць непрыкметна, вось і Надзея Віктараўна не заўважыла, як прамінула столькі гадоў…
Як вядома, спецыяліст аддзела кадраў павінен быць чалавекам, дасведчаным па многіх пытаннях: дасканала ведаць нарматыўныя прававыя акты, працоўнае заканадаўства, уносімыя ў законы змяненні і дапаўненні, юрыдычныя тонкасці, а іншы раз і проста жыццёвыя сітуацыі людзей.
Дапамагае Н.В.Яўстратавай вырашаць кадравыя пытанні на працягу апошніх 5 гадоў вядучы спецыяліст па кадрах Святлана Акуліч. Надзея Віктараўна вельмі задаволена яе работай: маладая жанчына хутка ўнікла ў кадравыя тонкасці, адказна ставіцца да афармлення дакументаў, даведак. Таму з дакументацыяй заўсёды поўны парадак.
Кожны новы працоўны дзень Надзеі Яўстратавай пачынаецца прыкладна аднолькава: праверка паступіўшай карэспандэнцыі, падрыхтоўка справа­здач, прыём грамадзян, але яна не лічыць сваю работу руцінай, таму, што вельмі яе любіць…
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость