Темы

Улюбёная ў сваю справу

Улюбёная ў сваю справу

chigir-nastyaНягледзячы на малады ўзрост, брыгадзір раслінаводчай брыгады СГФ «Чыгірынка» Настасся Цыбульская карыстаецца заслужанай павагай у кіраўніцтва сельгасфіліяла, калектыву працаўнікоў і аднавяскоўцаў сваім адказным стаўленнем да выканання даручанай справы, таварыскасцю, дабрынёй і чуласцю.
Менавіта гэтыя рысы сталі галоўнымі пры ўскладанні на яе абавязкаў па ідэалагічнай рабоце. Насця ўмее падтрымаць гутарку, знайсці ключык да кожнага чалавека: сталага або дзіцяці. А калі ёй даводзіц-ца паўшчуваць кагосьці за правіннасць, то зробіць гэта як сапраўдны псіхолаг.
Любоў да зямлі прывілі дзяўчыне яе бацькі Мікалай і Святлана Цыбульскія, усё жыццё прысвяціўшыя роднай вёсцы: тут жывуць і працуюць, тут нарадзілі і выхавалі пяцёра дзяцей, якія, нібы птушкі, разляцеліся з-пад бацькоўскіх крылаў. Праўда, акрамя Насці ў Чыгірынцы жыве яшчэ адна дачка Марыя, якая працуе настаўніцай у мясцовай школе. Сын Сяргей зараз служыць у арміі, а да гэтага працаваў у сельгасфіліяле трактарыстам. Яшчэ адзін сын жыве ў Бабруйску, а дачка — у Глуску.
Пасля вучобы ў школе Насця паступіла ў Жыліцкі сельгаскаледж, а затым і Белару-скую сельгасакадэмію закончыла. Атрыманыя веды і жаданне іх прымяняць на практыцы з тым, каб мець станоўчыя вынікі, даюць свой плён. Да яе за парадай звяртаюцца старэйшыя калегі па рабоце, з ёю раяцца, бо ўпэўнены, што Насця Цыбульская — кампетэнтная ў многіх пытаннях. У гэтым яны пераконваліся неаднойчы.
Вось гэта маладыя кадры, надзейныя! Так трымаць, Насця, і далей, на шляху да новых вышынь у жыцці.

Таццяна БАРАДЗІНА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость