У Кіраўскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях — новы начальнік
24 ліпеня 2017 года на пасаду начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь” назначаны маёр унутранай службы Сяргей Уладзіміравіч СОБАЛЬ.
Нарадзіўся ў 1983 годзе ў г.Кяхта Бурацкай АССР. У 2008 г. закончыў ДУА “Камандна-інжынерны інстытут” МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “кіраванне абаронай ад надзвычайных сітуацый”, у 2017 г. — факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў ДУА “Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі”. Мае навуковае званне “магістр кіравання”, адзначаны Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Службу ў органах МНС пачаў у 2001 г. у якасці пажарнага на пажарным аварыйна-выратавальным пасту ў в.Міхалёва Бабруйскага раёна. З 2002 па 2005 г.г. быў майстрам-выратавальнікам ПАВЧ №4 Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях; затым — камандзірам аддзялення, начальнікам каравула ПАВЧ №2 Першамайскага раёна Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.
З 2010 г. займаў пасаду намесніка начальніка ПАВЧ №4, а з 2015 г.— начальнік ПАВЧ №3 Ленінскага раёна Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.