Темы

Важкі ўклад у падрыхтоўку кадраў

Важкі ўклад у падрыхтоўку кадраў

Чарговае пасяджэнне райвыканкама пачалося з урачыстага моманту: уручэння кіраўніком раёна Аляксандрам Бутаравым Ганаровай граматы райвыканкама дырэктару Жыліцкага сельгаскаледжа Уладзіміру Беламу за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне кваліфікаваных кадраў рабочых і спецыялістаў аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Знаходзячыся з 2011 года на пенсіі, У.У.Белы працягваў працаваць, а зараз вырашыў пайсці на заслужаны адпачынак.
Кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў, выказваючы словы ўдзячнасці, адзначыў, што У.У.Белы ўнёс важкі ўклад у стабільную работу і развіццё Жыліцкага сельгаскаледжа, які ўзначальваў 16 гадоў. Дзякуючы ў тым ліку і яго граматнаму кіраўніцтву сельгаскаледжам выконваецца адна з важнейшых задач для краіны, нашай вобласці і раёна — падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў для АПК.
Старшыня райвыканкама заклікаў Уладзіміра Уладзіміравіча пасля выхаду на заслужаны адпачынак працягваць актыўны ўдзел у мерапрыемствах па выхаванні моладзі, перадаць свой бясцэнны вопыт маладым калегам.
У.У.Белы нарадзіўся ў в.Стары Востраў Клічаўскага раёна. У 1994 г. закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне ў галінах АПК”. З 49 гадоў агульнага працоўнага стажу больш за 29 гадоў ён працаваў на розных пасадах у арганізацыях аграпрамысловага комплексу.
У 2002 годзе Ула­дзімір Ула­дзіміравіч быў назначаны дырэктарам Жыліцкага сельгаскаледжа. Менавіта ён з’явіўся ініцыятарам укаранення шэрагу новых распрацовак, стварэння сістэмы кантролю за якасцю падрыхтоўкі спецыя­лістаў. У сельгаскаледжы праводзіцца знешні міжнародны сертыфікацыйны аудыт сістэмы менеджмента якасці на адпавяданне патрабавання стандарта ISO 9001:2008 і ISO 9001:2009. У кастрычніку 2016 года ўстанове выдадзены сертыфікат адпаведнасці.
Пад кіраўніцтвам У.У.Белага было наладжана цеснае супрацоўніц­тва з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, что дапамагае працаўладкаванню выпускнікоў. Больш за 86% юнакоў і дзяўчат замацоўваюцца на сваіх першых рабочых месцах.
На належным узроўні ў сельгаскаледжы і работа па атрыманні сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць прыбытак: за 9 месяцаў бягучага года тэмп росту склаў 122,6% да аналагічнага перыяду 2017 г.; тэмп росту платных адукацыйных паслуг — 158,8%.
Дзякуючы высокапрафесійнаму кіраўніцтву Уладзіміра Уладзіміравіча за 2016-2018 г.г. у сельгаскаледжы праведзена значная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Так, за кошт сродкаў ад дзейнасці, якая прыно­сіць прыбытак, сельгаскаледж набыў 11 адзі­нак камп’ютарнай тэхнікі, машыну для перапрацоўкі агародніны, плугі, вымяральнае і лабараторнае абсталяванне, касавыя апараты. З падтрымкай бюджэтных асігнаванняў набыты легкавы аўтамабіль, інтэрактыўная дошка, сельскагаспадарчы агрэгат — ачышчальнік вораха.
Важкую ўвагу надаваў Ула­дзімір Белы вядзенню навучэнцамі здаровага ладу жыцця. Сельгаскаледжаўцы — пастаянныя ўдзельнікі і частыя пераможцы ўсіх спартыўных раённых мерапрыемстваў. Цесна супрацоўнічаў дырэктар па пытаннях папулярызацыі спорту з райкамам прафсаюза работнікаў АПК.
Менавіта дырэктар сельгаскаледжа быў ініцыятарам работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, прылягаючай да ўстановы адукацыі. З яго непасрэдным удзелам работнікамі і навучэнцамі сельгаскаледжа ў 2015 г. выса­джана яблыневая і рабінавая алеі ў гонар чарговай гадавіны Вялікай Перамогі, Дня Назалежнасці Рэспублікі Беларусь. Сёлета сельгаскаледжаўцамі ў аг.Жылічы высаджана 30 туй.
Самаадданая і добрасумленная праца Уладзіміра Белага адзначана Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, Прэзідыума абкама прафсаюзаў, ён удастоены Падзякі Міністра сельскай гаспадарцы і харчавання, а таксама абкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Учора скарбонка заслужаных узнагарод У.У.Белага папоўнілася: старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль уручыў Ула­дзіміру Уладзіміравічу Ганаровую грамату прэзідыума абкама прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую і добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё АПК, выхаванне і падрыхтоўку спецыялістаў сельскай гаспадаркі, стварэнне належных умоў для вучэбна-вытворчага працэсу. Была ўручана таксама Ганаровая грамата камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую і бездакорную работу ў сістэме аграпрамысловай адукацыі, значны асабісты ўклад у справу падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость