Темы

Выбраны старшыня праўлення

Выбраны  старшыня  праўлення

lukianov1

У мінулую пятніцу ў Дабаснянскім СДК было мнагалюдна: члены працоўнага калектыву СВК “Добасна-агра” сабраліся на сход з нагоды  выбрання старшыні праўлення гаспадаркі. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня    раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч і першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Пад’ялоўскі.

З уступным словам да прысутных у зале звярнулася Надзея Каранкевіч і прапанавала на разгляд кандыдатуру Мікалая Лук’янава на пасаду кіраўніка гаспадаркі. Адзначалася, што на працягу двух дзесяцігоддзяў Мікалай Мікалаевіч працаваў у сельгасарганізацыі на розных пасадах: аграномам-аграхімікам, галоўным аграномам, намеснікам старшыні па вытворчасці. І заўсёды яго вылучалі адказнасць, дысцыплінаванасць, разуменне, імкненне да ўсяго новага і перадавога, своечасовае выкананне даручэнняў.
Гэтага ж, а таксама стараннасці, добрасумленнага выканання даручанай справы, узаемавыручкі ён будзе патрабаваць ад кожнага падначаленага — аб гэтым заявіў у сваім выступленні старшыня Мікалай Лук’янаў. Кіраўнік таксама ахарактарызаваў становішча спраў у гаспадарцы, вызначыў асноўныя напрамкі, над выкананнем якіх калектыў будзе працаваць у далейшым.
Той факт, што прысутныя ў зале аднадушна прагаласавалі за Мікалая Лук’янава, сведчыць аб поўным даверы старшыні. Пажадаем калектыву выканання ўзятых абавязацельстваў і новых працоўных здзяйсненняў!

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость