Темы

З любоўю і павагай. Выкладчык Жыліцкага сельгаскаледжа Таццяна Арлоўская прымае віншаванні з Днём жанчын ад сваіх выхаванцаў і дамачадчаў

З любоўю і павагай. Выкладчык Жыліцкага сельгаскаледжа Таццяна Арлоўская прымае віншаванні з Днём жанчын ад сваіх выхаванцаў і дамачадчаў

Орловская

Шчырыя віншаванні ад вялікай арміі навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа гучаць у гэтыя сакавіцкія дні ў адрас жанчын-выкладчыц, якія штодзень даносяць да сваіх выхаванцаў азы навуковых дысцыплін, папаўняючы іх багаж ведаў. Самыя добрыя, сардэчныя словы і пажаданні адрасуюцца ў ліку іншых і Таццяне Віктараўне Арлоўскай — выкладчыку агранамічных дысцыплін.

Кормавытворчасць, нарыхтоўка кармоў — без ведання сучасных тэхналогій немагчыма забяспечыць грамадскае пагалоўе якаснымі, збалансаванымі кармамі, а, значыць, забяспе­чыць рост мяса-малочнай вытворчасці. Усе неабходныя тэарэтычныя веды ў гэтым накірунку імкнецца данесці да сваіх навучэнцаў Таццяна Віктараўна. Асаблівая ўвага на яе занятках скіроўваецца на вырошчванні сельскагаспадарчых культур з выкарыстаннем энергазберагаючых тэхналогій.
Таццяна Арлоўская — высокакласны спецыя­ліст свайго профілю. Ураджэнка Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, яна сама ў свой час паспяхова скончыла Жыліцкі сельгастэхнікум, потым — аграфак Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. І вось ужо больш за 15 гадоў сее “разумнае, добрае, вечнае” ў роднай сель­гас­установе. Паралельна выкладчыцкай дзейнасці праводзіць значную метадычную работу, а таксама загадвае лабараторыяй кормавытворчасці, дзе разам з навучэнцамі займаецца практычнай дзейнасцю. Апошнія з вялікай павагай ставяцца да любімага настаўніка — кампетэнтнага спецыя­ліста, строгага педагога і адначасова душэўнага, добрага і чулага чалавека.
Сваёй прафесійнай мэтай Таццяна Віктараўна лічыць вырасціць з кожнага навучэнца высока­адукаванага спецыяліста. І сярод яе выпускнікоў нямала такіх. Многія працуюць па атрыманай спецыяльнасці ў нашым раёне і за яго межамі, некаторыя ўжо з’яўляюцца кіраўнікамі сельгасарганізацый.
Цёплыя віншаванні з нагоды жаночага свята адрасуюць Таццяне Віктараўне і яе дамачадцы. З мужам Сяргеем Сяргеевічам яны дружна ідуць па жыцці з самага юнацтва, калі сустрэліся і пакахалі адзін аднаго ў гады вучобы. Разам скончылі Жыліцкі сельгас-
тэхнікум, потым вучыліся ў акадэміі, разам цяпер працуюць выкладчыкамі ў каледжы. На радасць бацькам іх дзеці. Старэйшы сын Віталь — уладальнік трэцяй прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, унесены ў банк дадзеных адоранай моладзі краіны. 10-класнік Жыліцкай СШ ужо двойчы станавіўся пераможцам рэспубліканскага конкурсу эколага-біялагічных работ. У малодшай дачкі — трацякласніцы Лізы — перамогі, думаецца, яшчэ наперадзе, бо яна вельмі стараецца добра вучыцца. А мама і тата, безумоўна, і ў вучобе, і ва ўсіх іншых жыццёвых пытаннях дапамагаюць сваім дзецям.
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость