Чытай, ведай, удзельнічай з “Кіраўцам” — розыгрыш прызоў!

Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” запрашае сваіх падпісчыкаў прыняць удзел у розыгрышы прызоў латарэі “У Новы год – з любімай раёнкай!”.
У перыяд з 15 снежня 2025 года па 9 студзеня 2026 года прыносьце
або дасылайце ў рэдакцыю квітанцыі аб аформленай падпісцы на I квартал
ці I паўгоддзе 2026 года.
Пераможцы латарэі атрымаюць прызы ад раённай газеты “Кіравец”.