Дарагія землякі!

У раённай газеце стартуе новы праект “Пра вайну напісана не ўсё…”. Гэты праект прысвечаны важнай тэме – 80-годдзю Вялікай Перамогі, захаванню памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, аб яе героях, падзеях і ўроках, якія яна пакінула нам.
Многія з нас ведаюць пра вайну з кніг, фільмаў, успамінаў відавочцаў. Мы ўпэўнены, што кожная сям’я захоўвае гісторыі пра сваіх родных, якія змагаліся на фронце, працавалі ў тыле, перажылі блакаду і ўнеслі свой уклад у Вялікую Перамогу. Запрашаем вас падзяліцца апавяданнямі пра іх.
Давайце разам створым жывую памяць…
Дасылайце ў рэдакцыю свае матэрыялы: асабістыя гісторыі, фатаграфіі, лісты, раскажыце пра герояў, якія пражываюць у нашым раёне або былі звязаны з ім.
Не забывайце, што памяць пра вайну жыве ў нас, у нашых сэрцах, у тым, што мы перадаём наступнаму пакаленню. Не заставайцеся ў баку, станьце часткай вялікай і важнай працы па захаванні памяці – удзельнікамі праекта “Пра вайну напісана не ўсё…”.
Анлайн-праект “Вечнай славы нашчадкі”, таксама прысвечаны 80-годдзю Перамогі, памяці нашых гераічных продкаў і захаванню гістарычнай памяці, дзейнічае ў сацыяльных сетках раённай газеты “Кіравец”. Гэты праект закліканы аб’яднаць усіх нас ва ўшанаванні тых, хто змагаўся за нашу Радзіму, хто ўносіў свой уклад у мірную будучыню, і тых, хто працягвае іх справу.
Праект “Вечнай славы нашчадкі” – гэта магчымасць кожнаму з нас расказаць пра сваіх родных і блізкіх, якія сталі часткай вялікай гісторыі. Мы запрашаем вас падзяліцца матэрыяламі пра іх. Таксама можна прачытаць вершаваны або прозаічны твор на ваенную тэму.
Запішыце відэа з матэрыяламі, пастаўце #ЖиваяПамять #Кіравец і дасылайце нам на тэлефон +375 (29) 362-10-72.
Далучайцеся да праекта “Вечнай славы нашчадкі”!
Давайце разам захоўваць памяць аб тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой!
З павагай, калектыў рэдакцыі
раённай газеты “Кіравец”.