Фестываль сена “Сенафэст-2023” прайшоў у Чыгірынцы

Фестываль сена “Сенафэст-2023” прайшоў у Чыгірынцы

У мінулую суботу бераг Чыгірынскага вадасховішча стаў месцам правядзення яркага, цікавага і маляўнічага мерапрыемства – традыцыйнага рэгіянальнага фестывалю сена “Сенафэст”, які ўпершыню быў наладжаны на Кіраўшчыне ў 2017 годзе.

Пара сенакосу ў сяльчан заўсёды была чакаемай падзеяй: калі кармоў для жывёлы было ў дастатку, значыць можна разлічваць на сытную зімоўку, на дабрабыт хатняй гаспадаркі. У сучасным жыцці правядзенне такіх мерапрыемстваў дазваляе адраджаць народныя традыцыі і абрады беларусаў, традыцыйную культуру сенакоснай гарачай пары, а таксама павышаць турыстычную прывабнасць Кіраўскага краю.

Удзел у мерыпрыемстве прынялі ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава і старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец.

Удзельнікаў фестывалю вітала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, якая адзначыла, што за гады свайго існавання фестываль сена “Сенафэст” стаў чакаемым і любімым мерапрыемствам не толькі для сяльчан, але і для гараджан.

Вядучыя свята нагадалі, што раней у першы дзень выхаду сяльчан на сенакос жанчынамі праводзіўся абрад “Сенны пояс”. Выконваючы абрадавую песню, яны рухаліся па сенакосе, а старэйшая з сяльчанак прасіла ў Бога дапамогі на спрыяльнае надвор’е і густыя травы. Пасля гэтага жанчыны збіралі свежаскошаную траву, зівавалі і скручвалі яе ў доўгія жгуты, з якіх плялі травяныя паясы, уплятаючы ў іх палявыя кветкі. Культработнікі ўвасобілі ў жыццё гэты прыгожы беларускі абрад, а сенны пояс быў перададзены гаспадарам прыгожага Чыгірынскага краю, які прымае на сваёй зямлі фестываль сена, – калектыву СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”.

Па традыцыі на фестывалі сабраліся ўмельцы-касцы, якія паспрачаліся за званне лепшых у спаборніцтвах па сенакашэнні і стагаванні. Упершыню на сёлетнім мерапрыемстве паспрабаваць свае сілы ў гэтым мужчынскім занятку вырашылі прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва. Апладысментамі сустракалі каманды ўдзельнікаў: “Вясковыя хлопцы” ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Дабаснянскія хлопцы” ААТ “Дабаснянскае”, “Малайцы – удальцы” КСУП “Чырвоны баец” і Паўлавіцкага сельскага Цэнтра культуры, “Рыцары поспеху” КСУП “Ніва-Барсукі”, “Фартуна” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, прадстаўнікоў Стайкаўскага сельвыканкама – каманду “Асілкі”, Жыліцкага сельгаскаледжа – “Вікторыя”, Мышкавіцкага СДК – “Кветачкі”.

Першым этапам спаборніцтва стала касьба траў на хуткасць і якасць, другім – ювелірная касьба, калі камандам-удзельніцам неабходна было акуратна абкасіць траву вакол фігуры, трэцім –
стагаванне сена, дзе неабходна было сабраць стог сена: тут ацэньвалася вышыня, акуратнасць, хуткасць правядзення работ.
Трэба адзначыць, што на беразе вадасховішча было горача не толькі ад спякотнага надвор’я, але і ад накалу эмоцый каманд і іх балельшчыкаў. Падчас спаборніцтваў сярод каманд панавала сяброўская атмасфера, але трапіць у лік пераможцаў жадалі ўсе, таму кожны ўдзельнік імкнуўся не падвесці калег і быць на вышыні.
У выніку ўпартай барацьбы 1 месца ў намінацыі “касьба сена на хуткасць і якасць” заваявала каманда “Малайцы – удальцы” КСУП “Чырвоны баец” і Паўлавіцкага сельскага Цэнтра культуры, 2 месца на рахунку прадстаўнікоў Стайкаўскага сельвыканкама, 3 – у каманды “Рыцары поспеху” КСУП “Ніва-Барсукі”. У “стагаванні сена” не было роўных камандзе “Дабаснянскія хлопцы” ААТ “Дабаснянскае”, другімі сталі прадстаўнікі ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, трэцімі – каманда КСУП “Ніва-Барсукі”.
Увазе гасцей фестывалю былі прадстаўлены выставы фігур з сена і традыцыйнага сенакоснага інвентару. Былі наладжаны майстар-класы па вырабе лялек з сена і саломы, а таксама сувенірнай прадукцыі. Зацікаўленасць выклікалі розныя конкурсы: касцюмаў з прыродных матэрыялаў “ЭКАмода” і пляцення вянкоў “Палявы цуд”. Для дзяцей і падлеткаў была наладжана забаўляльна-гульнявая праграма.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

Последние новости

Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Ваше здоровье

Информационно-образовательная акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!»

17 мая 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

С 16 по 24 мая Госавтоинспекция проводит целевые мероприятия по предупреждению наездов на уязвимых участников дорожного движения

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх