Кіраўчанка ўвайшла ў дзясятку мацнейшых педагогаў дадатковай адукацыі

Кіраўчанка ўвайшла ў дзясятку мацнейшых педагогаў дадатковай адукацыі

У Магілёўскім абласным Цэнтры творчасці прайшоў фінал рэгіянальнага конкурсу “Педагог дадатковай адукацыі”. Удзел у ім прынялі 20 канкурсантаў, якія прадстаўлялі розныя профілі дзейнасці. Гонар нашага раёна абараняла кіраўнік узорнай студыі юных мадэльераў “Жамчужына”  Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Эльвіра Перадня. Прадэманстраваўшы грунтоўную падрыхтоўку, яна заняла сёмае месца.

Канкурэнцыя ў конкурсе, які праводзіўся ўжо ў 13-ты раз, была вельмі высокая. Накіраваны ён быў на абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту ў сістэме дадатковай адукацыі, выяўленне таленавітых, творча працуючых спецыялістаў. Перш, чым трапіць у фінальную частку, яе   ўдзельніцы сталі пераможцамі аналагічных прамежкавых спаборніцтваў. На іх педагогі прадставілі прэзентацыю адукацыйна-метадычнага комплексу, правялі адкрытыя заняткі з групай незнаёмых вучняў, майстар-класы па вольнай тэме.

Праграма фінала ўключала 2 асноўныя этапы: самапрэзентацыю “Знаёмцеся, гэта я!” і псіхолага-педагагічнае тэставанне “Ад тэорыі да практыкі”.

Для гасцей мерапрыемства была таксама арганізавана адкрытая пляцоўка педагагічнага вопыту ўдзельнікаў конкурсу “Майстэрства. Творчасць. Талент”, на якой можна было пазнаёміцца з адукацыйна-метадычнымі матэрыяламі, наведаць выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем