Темы

Кіраўчанкі дастойна выступілі ў абласным конкурсе аператараў машыннага даення

Кіраўчанкі дастойна выступілі ў абласным конкурсе аператараў машыннага даення

Даяр-3Прадстаўніцы нашага раёна на абласным конкурсе аператараў машыннага даення: Святлана Зыранава з СГФ “Чыгірынка”, Алена Арцюкоўская з КСУП “Ніва-Барсукі”, Ірына Зыранава з СГФ “Чыгірынка” і Ніна Ляўковіч з КСУП “Жылічы”.

Даяр-1З удзельніцамі абласнога конкурсу — старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер і член журы, дырэктар установы дадатковай адукацыі дарослых “Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых” камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблсельгасхарчу Віктар Гарбачэўскі.

На мінулым тыдні ў г.Горкі на базе навучальнай фермы РУП “Учхоз БГСХ” прайшоў абласны конкурс аператараў машыннага даення. Удзел у ім прыняло больш за 70 канкурсантаў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

Ад кожнага раёна былі прадстаўлены па 4 аператары. Кіраўшчыну на гэтым конкурсе прадстаўлялі Ірына і Святлана Зыранавы з СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, Ніна Ляўковіч з КСУП “Жылічы” і Алена Арцюкоўская з КСУП “Ніва-Барсукі”. Ірына і Святлана дэманстравалі сваё майстэрства ва ўзроставай падгрупе да 31 года.
Конкурс складаўся з некалькіх іспытаў: праверка тэарэтычных ведаў, разборка і зборка даільнага апарата на хуткасць, практычнае заданне па даенні кароў. Пры падвядзенні вынікаў журы ўлічвала тэхналагічнасць і вытворчасць працы, а таксама культуру работы канкурсантаў.
Прадстаўніцам нашага раёна крыху не хапіла балаў, каб увайсці ў лік лідараў конкурсу. Аднак кіраўчане сталі пераможцамі ў намінацыі за лепшы знешні выгляд каманды і паўнату забеспячэння фірмовым і рабочым спецаддзеннем (пашывам якога займалася УКП “Кіраўскія бытпаслугі”) і атрымалі ўзнагароды і каштоўныя падарункі.
Святлана Зыранава за дасягненне добрых вынікаў падчас конкурсу была адзначана спецыяльным прызам ад “Гомелькамплект”.
Падчас правядзення конкурсу былі названы сельгасарганізацыі-пераможцы па выніках
работы за 2016 год
па ўдоі малака на карову. На другім месцы з удоем на карову 7775 кг — КСУП “Чырвоны баец”.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость