Кіраўскі райвыканкам аб’яўляе конкурс эскізных праектаў помніка “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”
Мэтай конкурсу эскізных праектаў помніка «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» з улікам існуючых элементаў у в.Боркі Кіраўскага раёна, прысвечанага 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, з’яўляецца захаванне памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, прывіццё павагі да гісторыі краіны, выхаванне патрыятычных пачуццяў, пошук найбольш выразнага рашэння помніка.
Трагедыя вёскі Боркі параўнальная з Хатынскай. Гэта была адна з самых значных карных акцый супраць мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны на аккупаванай фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі.
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт.
Конкурс з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць фізічныя і юрыдычныя асобы, у тым ліку дызайнеры, скульптары, архітэктары, мастакі, студэнты архітэктурных і мастацкіх навучальных устаноў.
Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта і ў сродках масавай інфармацыі і змяшчае звесткі аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, парадку і тэрмінах абвяшчэння вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ў адпаведнасці з пунктам 14 Палажэння аб парадку стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. №1372.
Кампазіцыйнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, з распрацоўкай планіровачнага рашэння прапанаванай тэрыторыі і ўжо існуючых аб’ектаў (фотаматэрыялы існуючых аб’ектаў, ландшафту прыкладаюцца).
Кошт памятнага знака вызначаецца аўтарам з улікам кошту матэрыялаў і ўстаноўкі.
Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін да 15 жніўня 2019 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да сапраўднай Інструкцыі па адрасе: г.Кіраўск, вул.Кірава, д.80, каб.52, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама, кантактны тэлефон (802237) 79-1-43.
Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ўдзельнікамі конкурсу не пазней 17.00 15 верасня 2019 г. па адрасе: г.Кіраўск, вул.Кірава, д.80, каб. 52, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама, кантактны тэлефон (802237) 79-1-43.
У мэтах захавання ананімнасці аўтараў конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца пад чатырохзначным нумарам, які ўказваецца на ўсіх матэрыялах у левым верхнім вугле, а таксама на канверце.
У запячатаны канверт удзельніка конкурсу ўкладаюцца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), а таксама адрас і кантактны тэлефон удзельніка альбо калектыву ўдзельнікаў конкурсу.
Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правіл афармлення і прадстаўлення конкурсных матэрыялаў праект не разглядаецца.
Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 20 верасня 2019 г.
Склад журы конкурсу зацвярджаецца распараджэннем Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта.
Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш паловы складу журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў «за» і «супраць» голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі журы, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Крытэрыі ацэнкі эскізных праектаў:
адпаведнасць умовам конкурсу;
высокі прафесійны ўзровень;
выкарыстанне арыгінальнага рашэння;
адлюстраванне найбольш выразнага вобраза.
Канверты ўдзельнікаў конкурсу распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу.
Рашэннем журы вызначаецца эскізны праект, які заняў 1-е месца, і пераможца (аўтар гэтага эскізнага праекта).
Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйным сайце Кіраўскага раённага выканаўчага камітэта.
Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.
Пасля заканчэння работы журы конкурсныя матэрыялы вяртаюцца ўсім удзельнікам конкурсу.
Дадатак
да Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення
конкурсу эскізных праектаў помніка
«Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці»
з улікам існуючых элементаў у в.Боркі Кіраўскага раёна
Форма
Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт
____________________________
прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца),
____________________________
тэлефон
ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ
Прашу ўключыць мяне ў спіс удзельнікаў конкурсу эскізных праектаў помніка «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» з улікам існуючых элементаў у в.Боркі Кіраўскага раёна, прысвечанага 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне.
Абавязуюся прадставіць конкурсныя матэрыялы не пазней 17.00
15 верасня 2019 г. па адрасе: г. Кіраўск, вул. Кірава, д. 80, каб. 52, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама.
З умовамі конкурсу азнаёмлены і згодны.
______________ ___________________ ____________
ініцыялы, прозвішча подпіс дата