Темы

Маленькія прынцэсы з Паўлавіцкага ясляў-садка

Маленькія прынцэсы з Паўлавіцкага ясляў-садка

Миски из Павлович

У Паўлавіцкім яслях-садку адбыўся конкурс «Міс Яслі-сад» — аб гэтым расказала выхавальнік установы адукацыі Вікторыя Прыгажаева:

— Нягледзячы на зіму, нядаўнія дзянькі у нашым яслях-садку выдаліся цёплымі і яскравымі ад усмешак маленькіх прыгажунь і іх эмацыянальных матуль. Трэба сказаць, што з 22 выхаванцаў ясляў-садка — 14 дзяўчынак, маленькіх прынцэс. Таму і прапанову правесці конкурс “Міс Яслі-сад” усе ўспрынялі з энтузіязмам. Рыхтаваліся адказна і рупліва.
І вось настаў хвалюючы дзень… Удзельніц чакалі складаныя выпрабаванні, у якіх іх самааддана падтрымлівалі любячыя матулі. У конкурсе “Час Славы” дзяўчынкі прадэманстравалі журы свае таленты: песні, танцы, мініяцюры. У “Інтэлектуальным конкурсе” ўдзельніцы адказвалі на мудрагелістыя пытанні. У выпрабаванні “Чытальнікаў” прыгажунькі дэкламавалі любімыя вершы. “Дэфіле” ўразіла ўсіх прысутных: з дарослай грацыёзнасцю дзяўчынкі дэманстравалі капялюшыкі, зробленыя таленавітымі рукамі сваіх матуль. У “Кулінарным паядынку” канкурсанткі прадставілі салодкія прысмакі, якія зрабілі з мамінай дапамогай. Які быў водар!
Ці трэба казаць, што ўвесь конкурс суправаджаўся ўсмешкамі, хваляваннямі і толькі пазітыўнымі эмоцыямі?!
У намінацыі “Міс Артыстызм” перамагла Насця Кандраценка, тытул “Міс Пяшчота” заваявала Вара Шчыглова, “Міс Талент” — Вераніка Кандраценка. Галоўны прыз і тытул “Міс Яслі-сад” журы прысудзіла Аляксандры Голікавай.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость