Темы

“Наша дружная сям’я”

“Наша дружная сям’я”

Пад такой назвай Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска правёў інтэрнет-фотаконкурс, прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня сям’і. Яго задача – павышэнне ролі сям’і, папулярызацыя сямейных традыцый і каштоўнасцей,
а таксама жанра сямейнай фатаграфіі.

Удзельнікам прапаноўвалася дасылаць работы, на якіх занатаваны сем’і падчас святаў, на адпачынку і гэтак далей. Галоўная ўмова – каб фотаздымкі былі пазітыўнымі, цікавымі, адлюстроўвалі, што сям’я – моцная, вясёлая і энергічная.
Рабяты, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах ЦДАДіМ, даслалі на конкурс самыя лепшыя фатаграфіі сваіх родных і блізкіх. Па выніках конкурсу пераможцай стала Дзіяна Камзолава, якая прадаставіла здымак сваёй вялікай, дружнай і згуртаванай сям’і. Пераможцы ў намінацыях “Самая пазітыўная сям’я” – сям’я Лобан, “Самая актыўная сям’я” – сям’я Шапоткіных, “Самая моцная сям’я” – сям’я Елісеенкаў, “Самая згуртаваная сям’я” – сям’я Чэкулаевых.
Фотаздымкі пераможцаў раз­мешчаны на старонцы ДУА “ЦДАДіМ г.Кіраўска” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.
Цэнтралізаваная клубная сістэма раёна правяла онлайн-акцыю “Мая шчаслівая сям’я”. Яе ўдзельнікі таксама прадастаўлялі фатаграфіі сваіх сем’яў. З гэтымі фотаработамі можна пазнаёміцца на старонцы ДУК “ЦКС Кіраўскага раёна” ва “ВКонтакте”.

Последние новости

Сельское хозяйство

Работа на земле – осознанный выбор

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Матпомощь к школе: кому положена и как будет производиться

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Каникулы со спасателями в Кировском районе

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

Республиканский марафон молодежи и студенчества: «Твой драйв. Твой успех. Твоя страна!»

23 июня 2026
Читать новость
Актуально

22-26 июня на Кировщине пройдет профилактическая акция «Безопасность начинается с тебя!»

23 июня 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

В Кировске 27 и 28 июня пройдут поединки стартового тура 19-го чемпионата Беларуси по пляжному футболу

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем