Падведзены вынікі творчага конкурсу сярод чытачоў “Кіраўца”

Падведзены вынікі творчага конкурсу сярод чытачоў “Кіраўца”

Рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” днямі прымала ганаровых гасцей – пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу творчых работ “Мае думкі пра цябе, Беларусь!”, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Творчае спаборніцтва праводзілася сярод аўтараў артыкулаў, апавяданняў, вершаў пра любімую Беларусь, яе гераічнае гістарычнае мінулае, суайчыннікаў. Лепшыя творы, дасланыя ў рэдакцыю, былі апублікаваныя на старонках “Кіраўца”, а іх аўтары запрошаны ў рэдакцыю на цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў.
Сярод асноўных задач конкурсу, акрамя іншага, было і стварэнне ўмоў для выхавання творчай асобы з развітым эстэтычным густам; выяўленне, раскрыццё і падтрымка таленавітых жыхароў раёна. На думку галоўнага рэдактара “раёнкі” Галіны Русецкай, ажжыццявіць іх удалося – на старонках газеты з’явіліся творы і тых аўтараў, з творчасцю якіх чытачы ўжо вядомыя, і заззялі новыя зорачкі на небасхіле талентаў Кіраўшчыны.
Па рэзультатах конкурсу першае месца прысуджана маладому кіраўчаніну Уладзіславу Чэкулаеву. Юнак даслаў у рэдакцыю адразу дзве творчыя работы – верш “Думкі пра Беларусь…” і артыкул-разважанне “Думкі пра будучыню…” (апублікаваныя ў №99 ад 27 снежня 2022 года). Уладзіслаў, выпускнік СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага, зараз вучыцца на чацвёртым курсе Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, на факультэце крымінальнай міліцыі. Сёлета яму прадстаіць здаваць выпускныя экзамены і пачынаць самастойнае прафесійнае жыццё. Будучы міліцыянер плануе працаваць ў галіне барацьбы з кібер­злачыннасцю. Уладзіслаў падзяліўся думкамі, што інтарэс да напісання вершаў і прозы ўзнік у яго некалькі год таму, яшчэ падчас вучобы ў школе. Натхняюць яго прырода, людзі – усё, што акружае! Гэтае захапленне падтрымліваюць бацькі юнака, а таксама бабуля – кіраўчанка Галіна Спірыдонава. Да слова, яна таксама прымала ўдзел у рэдакцыйным конкурсе – з вершам “Пра цябе, Беларусь…” (апублікаваны ў №96 ад 16 снежня 2022 года). Галіне Спірыдонавай прысу­джана другое месца.

Дыплом за трэцяе месца атрымала жыхарка райцэнтра Ангеліна Карабанава (на здымку). Дарэчы, яна стала першай удзельніцай конкурсу. Ёй належаць радкі цудоўнага верша “Краіна пад белымі крыламі” (апублікаваны ў №88 ад 18 лістапада 2022 года).
Падзякамі за ўдзел у творчым конкурсе адзначаны Аляксандр Ласякоў з Кіраўска, Таццяна Чысцякова з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці і самы юны аўтар – шасцікласнік Чыгірынскай СШ Раман Рамановіч.
Пераможцы і ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджаны Дыпломамі, фірменнымі календарамі ад “Кіраўца” і падарункамі.
Калектыву рэдакцыі вельмі прыемна, што чытачы газеты актыўна адгукаюцца на заклік удзельнічаць у творчых конкурсах. Асабліва прыемна, што сярод канкурсантаў шмат маладых людзей, якія любяць Беларусь, сваю родную Кіраўшчыну, імкнуцца да ўсебаковага развіцця і самаўдасканалення.
Паважаныя чытачы! Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва! Выпісвайце і чытайце “Кіравец” і сачыце за анонсамі новых творчых спаборніцтваў!
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024