Темы

Прызнаны пераможцамі аглядаў-конкурсаў на Кіраўшчыне

Прызнаны пераможцамі аглядаў-конкурсаў на Кіраўшчыне

Диплом вручает

На ўрачыстым мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2017 год узнагароджаны пераможцы аглядаў-конкурсаў.

Лепшыя аператары па штучным асемяненні жывёлы

Па выніках раённага агляду-конкурсу сярод аператараў па штучным асемяненні жывёлы за 2017 год пераможцамі прызнаны: Сяргей Стральцоў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, Юлія Пархімчык з КСУП “Чырвоны баец”, Ганна Юркавец з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Усе пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі ў памеры 10, 8 і 5 б.в. адпаведна.

Лепшыя аператары машыннага даення кароў

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу сярод аператараў машыннага даення кароў за павелічэнне вытворчасці малака за 2017 год.

У намінацыі сярод калектываў аператараў машыннага даення кароў у даільных залах пераможцамі прызнаны: Людміла Чорная з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” МТК “Уласавічы”, Алена Арцюкоўская з КСУП “Ніва-Барсукі” МТФ “Ізабеліна”, Святлана Сушкіна і Наталля Пруднікава з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” МТК “Валосавічы”.
Аператары машыннага даення будуць узнагароджаны дыпломамі райвыканкама, кожнай з іх уручаць грашовыя прэміі ў адпаведнасці з прысуджанымі месцамі: за 1-е — 8 б.в., 2-е — 6 б.в., 3-е — 4 б.в.

У намінацыі сярод калектываў аператараў машыннага даення кароў у лінейны малакаправод пераможцамі прызнаны: Ніна Ляўковіч з КСУП “Жылічы” МТФ “Пархімкавічы”, Ірына Канстанцінава з РУП “Беларуснаф­та-Магілёўаблнафтапрадукт” СГФ “Чыгірынка” МТФ “Чыгірынка”, Валянціна Русанава з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” МТФ “Любонічы”.
Аператары машыннага даення будуць узнагароджаны дыпломамі райвыканкама, кожнай з іх уручаць грашовыя прэміі ў адпаведнасці з прысуджанымі месцамі: за 1-е —
8 б.в., 2-е — 6 б.в., 3-е — 4 б.в.

Лепшыя аглядныя камісіі

Пры падвядзенні вынікаў агляду супрацьпажарнага стану жыллёвага фонду ў населеных пунктах раёна за 2017 год пераможцамі прызнаны аглядныя камісіі Стайкаўскага, Дабаснянскага і Скрыпліцкага сельвыканкамаў. Старшыням адзначаных сельвыканкамаў будуць уручаны грашовыя прэміі ў суме 20, 15 і 10 б.в. адпаведна.

Последние новости

Общество

На дело с гвоздодёром

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Цифровой отпечаток: с 1 июля 2026 года банки Беларуси будут запрашивать геолокацию клиентов

9 июня 2026
Читать новость
Молодежная политика

Кировчане приняли участие в VII Открытом региональном дистанционном конкурсе детского художественного творчества «ИСКУССТВО ДЕТЯМ»

9 июня 2026
Читать новость
Актуально

Падение деревьев, обрушенные кровли крыш — Кировский район после сильного дождя

9 июня 2026
Читать новость
Общество

На Кировском пищевом комбинате провели дегустацию своей продукции

9 июня 2026
Читать новость
В районе

В Кировском районе подвели итоги работы профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма за 2025 год

9 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем