Творчасць, крэатыўнасць, пазітыў!

Творчасць, крэатыўнасць, пазітыў!

sSxO9Lp0LOUУ зале раённага Дома культуры пятнічным вечарам мінулага тыдня быў аншлаг: тут праходзіў раённы конкурс прыгажосці і таленту “Міс Кіраўчанка”, а падтрымаць яго ўдзельніц прыйшлі іх родныя, сябры і проста прыхільнікі гэтага захапляльнага мерапрыемства, якое становіцца традыцыйным і прыкметным у культурным жыцці раёна.
Гучнымі апладысментамі і авацыямі віталі гледачы дзевяцёра прэтэндэнтак на высокі тытул, а гэта навучэнкі: ліцэя №15 — Вікторыя Ільінчык, Жыліцкага сельгаскаледжа — Крысціна Перадня, гімназіі г.Кіраўска — Ірына Сахноўская, Дабаснянскай СШ — Ганна Дзмітрыева, Баравіцкай СШ — Ульяна Шэлянгоўская, СШ №1 — Валерыя Куцапалава, а таксама майстар па добраўпарадкаванні і азеляненні УКП “Жылкамгас” Валерыя Дачко, дырэктар Барчыцкага СДК Ганна Зайцава, студэнтка Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі Ірына Лукановіч._MG_9047
Разам з імі на сцэну выйшла “Міс Кіраўчанка-2015” Анастасія Каўрыжкіна і выказала пажаданне, каб у гэты вечар у зале панавалі натхненне, прыгажосць і гармонія. Усяляк садзейнічаў гэтаму вядучы конкурсу Сяргей Лаўрыненка._MG_9057
А за ўсімі дзеяннямі на сцэне сачыла кампетэнтнае журы на чале са старшынёй раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васілём Маркевічам.
У сваіх самапрэзентацыях пад назвай “Гэта — я!” удзельніцы пастараліся максімальна расказаць аб сваіх рысах характару, захапленнях, жыццёвых мэтах, выкарыстоўваючы відэа, фотаздымкі, тэатралізацыю, танцы і г.д. Крэатыўнай была “візітка” Ірыны Лукановіч, арыгінальнай — Ганны Дзмітрыевай, вясёлай — Ганны Зайцавай. Творча праявілі сябе і іншыя канкурсанткі.
Дзе яшчэ больш яскрава можна пераканацца, наколькі прэтэндэнткі на званне “Міс” грацыёзныя, пластычныя, стыльныя, як не падчас дэфіле? Дзяўчаты выходзілі на сцэну ў белых сукенках, касцюмах у джынсавым стылі, вячэрнім убранні і пераканалі гледачоў у тым, што кожная з іх гатова ўпэўнена ісці да перамогі на конкурсе.U2Nb3QyjWnU
Гэта пацвердзіў і конкурс талентаў, дзе раскрыліся творчыя здольнасці удзельніц. Мастацкія, напрыклад, прадэманстравала Ірына Сахноўская: на вачах публікі з-пад яе рук на белым аркушы з’явілася ластаўка, як ілюстрацыя гучаўшай песні. Многія дзяўчаты выступілі як спявачкі. А на дапамогу сваёй дачцы Леры Куцапалавай паспяшалася яе маці Жанна: іх песня вельмі расчуліла гледачоў. Ульяна Шэлянгоўская ўвасобіла ляльку, якой надакучыла ляжаць у каробцы, і яна стала заўзята танчыць._MG_9228
Этап конкурсу “Ствары свой вобраз” дазволіў канкурсанткам спаўна прымяніць сваю фантазію ў стварэнні адзення, якое б адпавядала іх сутнасці і настрою: у ход пайшлі і штучныя кветкі, і газеты з часопісамі, і розныя падручныя матэрыялы — славутыя мадэльеры пазайздросцілі б…_MG_9244 _MG_9268
“Любімая страва маёй сям’і” — гэты этап даў магчымасць дзяўчатам прадэманстраваць кулінарныя здольнасці, і яны вельмі пастараліся, напэўна, узяўшы на ўзбраенне лозунг “Шлях да сэрца журы ляжыць праз страўнік”. Аказалася, што не толькі… Гэта пацвердзіў вердыкт журы, які вызначыў пераможцу конкурсу і намінантак._MG_9332
Тытул “Міс Кіраўчанка-2016” быў прысвоены Ірыне Лукановіч, каронай, адпавядаючай высокаму званню, яе ўпрыгожыла леташняя гераіня Анастасія Каўрыжкіна. Ірына таксама атрымала дыплом і падарунак.
Далей узнагароды прымалі першая “Віцэ-Міс” — Ганна Дзмітрыева, яна ж стала і “Міс Онлайн” па выніках галасавання ў сацыяльных сетках (ёй быў уручаны падпісны серты-фікат на раённую газету “Кіравец”) і другая “Віцэ-Міс” — Ульяна Шэлянгоўская.
“Міс сімпатый гледачоў” стала Ірына Сахноўская (яна атрымала ад начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяны Бяляўскай абанемент на наведванне трэнажорнай залы “Геркулес”), Ірыне таксама была вызначана намінацыя “Міс Зачараванне”. Астатнім удзельніцам журы прысвоіла тытулы з уручэннем дыпломаў і падарункаў: “Міс Талент” — Вікторыі Ільінчык, “Міс Фота” — Валерыі Дачко, “Міс Грацыя” — Валерыі Куцапалавай, “Міс Топ-мадэль” — Крысціне Перадня, “Міс Крэатыўнасць” — Ганне Зайцавай._MG_9458_MG_9424_MG_9412 _MG_9366
Застаецца адзначыць, што падарункі для дзяўчат падрыхтавалі раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”, раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, райкам прафсаюза работнікаў АПК, а таксама ІП Вольга Іваніцкая, кіраўнік філіяла кампаніі “Фаберлік” Таісія Асецкая. Канкурсанткі атрымалі білеты на кінасеанс у Цэнтр вольнага часу ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Шмат пазітыву прынесла гледачам выступленне ўдзельнікаў студыі “Атлант” з г.Бабруйска.

Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем