У Кіраўску выбралі лепшую мнагадзетную сям’ю года

У Кіраўску выбралі лепшую мнагадзетную сям’ю года

_MG_5378

У Цэнтры вольнага часу прайшоў конкурс “Мнагадзетная сям’я года”. Ён праводзіцца ў межах выканання праграмы “Сям’я і дзяцінства” да комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады. Мэты мерапрыемства – умацаванне духоўна-маральных асноў сям’і, адраджэнне і прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый.

Гэты конкурс звычайна выклікае ў журы, балельшчыкаў, усіх, хто прыйшоў падтрымаць удзельнікаў, масу шчырых эмоцый, пазітыву і суперажыванняў за кожнага канкурсанта, бо яны — рознаўзроставага ўзроўню, у тым ліку і самыя маленькія члены сем’яў, якія, па меры магчымасцей, ад усёй душы дапамагаюць мамам і татам, старэйшым брацікам і сястрычкам спаборнічаць за званне самай паспяховай сям’і.

У сёлетнім конкурсе прымала ўдзел пяць мнагадзетных сем’яў з розных куткоў раёна: Русанавых з г.Кіраўска, Філімонавых і Сакабіцкіх з аг.Мышкавічы, Садоўскіх з в.Чыгірынка, Вараб’ёвых з аг.Баравіца.

_MG_5242

Усіх прысутных вітала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, якая адзначыла, што сям’я — гэта самае каштоўнае ў жыцці кожнага з нас. Гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, пра каго клапоцімся, з каго бярэм прыклад, каму жадаем дабрыні і шчасця. Першыя крокі дзяцей, іх усмешкі, першыя поспехі — гэта адметныя моманты ў жыцці сем’яў. Вялікая праца і высокая адказнасць на тых бацьках, якія вядуць сваіх дзяцей па жыцці, дапамагаюць знайсці сваё месца, прызванне.

Таццяна Бяляўская падкрэсліла, што нашай дзяржавай аказваецца істотная падтрымка сем’ям і, у першую чаргу, мнага­дзетным. На Кіраўшчыне такіх сем’яў нямала. У іх найбольш востра адчуваецца пачуццё калектывізму, жаданне дасягнуць лепшага, камандны дух, што немалаважна і для  конкурсу “Лепшая мнагадзетная сям’я года”.

_MG_52322

Першы этап “Візітная картка” дазволіў больш даведацца пра кожную сям’ю.

…На сцэну выйшлі Максім і Анастасія Русанавы з вялізнымі рукзакамі за плячамі, а з імі — старэйшы сын Арцём. Некаторыя падумалі: магчыма, астатнія дзеці не рашыліся паказацца на публіцы? Але праз хвіліны гледачы пераканаліся, што паняцце “не рашыліся” — гэта не для сям’і Русанавых. Яўгенію і Дарыну бацькі дасталі з… рукзакоў, прычым дочкі былі ў самым вясёлым настроі: ім не прывыкаць да турысцкага жыцця, бо з малых гадоў суправаджаюць бацькоў на турзлётах, “вылазках” на прыроду. Мама і тата працуюць настаўнікамі ў СШ №1: яна — па фізвыхаванні, ён — па працоўным навучанні. Дзе сур’ёзна, дзе жартоўна расказалі малодшыя Русанавы аб любові таты да падарожжаў, мамы — да спорту (дарэчы, Анастасія выступала на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню па лёгкай атлетыцы ), аб іншых сваіх прыхільнасцях. А тата Максім яшчэ і праспяваў пад гітару. Сваім выступленнем сям’я працвер­дзіла свае ж словы: “Мы — непаўторныя!”.

_MG_52262

Клапатлівымі і ўважлівымі да жонкі і мамы Вольгі паказалі сябе ў інсцэніроўцы з сямейнага жыцця яе муж Артур і дзеці Ілья, Арцём і Соф’я Філімонавы. Маўляў, пакуль мамуля адпачывае, зробім усе справы, прыгатуем вячэру!  Трэба адзначыць, Ілья тут спаўна прадэманстраваў свае артыстычныя здольнасці, нездарма наведвае тэатральны гурток.

“Наша шчасце — гэта нашы дзеці!” — адзначылі бацькі, а ўсе разам выканалі песню, у якой былі словы, вынесеныя ў загаловак гэтага матэрыялу.

Дружнай, згуртаванай паказала сябе сям’я Садоўскіх: тата Леанід, мама Наталля, дзеці Дар’я, Арцём і Андрэй — ва ўсіх справах яны — разам, дапамагаюць
адзін другому, і адпа­чы­нак умеюць наладжваць. Дарэчы, галава сям’і — перадавы механізатар СГФ “Чыгірынка”, партрэт якога неаднаразова быў на старонках раённай газеты “Кіравец”. Як і галава сям’і Сакабіцкіх — Дзяніс — лепшы ва­дзіцель  ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. З гонарам гаварылі дзеці пра татавы ўзнагароды — дыпломы і Ганаровыя граматы, пра свае поспехі і захапленні. Жонка Кацярына, дзеці Уладзіслава, Серафіма, Ягор дапаўнялі адзін другога.

Сям’я Аляксандра і Аксаны Вараб’ёвых з Баравіцы выступала на конкурсе з малодшымі сынамі Максімам і Яраславам, бабуляй Таццянай, старэйшы Саша ў гэты дзень прымаў удзел у абласных спаборніцтвах па плаванні. Пра сямейныя каштоўнасці яны расказалі з дапамогай цікавага фотаальбома.

_MG_5334

_MG_5254

_MG_5240

Па водгуках сем’яў,  усе таты — майстравыя, працавітыя, любая хатняя справа ім па плячы, мамы — клапатлівыя, сапраўдныя гаспадыні і дарадчыцы, а дзеці — таленавітыя, маюць шмат захапленняў, а таксама яны — надзейныя памочнікі бацькам, у тым ліку і па догляду малодшых брацікаў і сястрычак, якіх вельмі любяць.

Дадатковыя звесткі пра жыццё­быццё сем’яў гледачы атрымалі з невялікіх відэаролікаў пад агульнай назвай “Утульны дом”.

Калі адгучалі апладысменты і авацыі, адрасаваныя ўсім удзельнікам, распачаліся наступныя этапы конкурсу. Зразумела, не абышлося без кулінарнага “Сямейны пірог”.  Усе парадавалі сваімі кулінарнымі шэдэўрамі, прадставілі іх, нават падзяліліся рэцэптамі.

_MG_5272

Наступны этап насіў рамесніцкі характар: трэба было прадэманстраваць створанае загадзя сямейнае дрэва. Гэтую і іншыя творчыя работы сем’яў усе ўбачылі ў фае Цэнтра вольнага часу, высока ацанілі здольнасці ўдзельнікаў. Уражва­ючым сваім афармленнем і маштабамі было сямейнае дрэва Русанавых. Яны і перамаглі ў гэтай намінацыі. А таксама сталі пераможцамі па выніках конкурсу. На другім месцы — Філімонавы, на трэцім — Сакабіцкія. У намінацыях “Самая дружная сям’я” вылучыліся Садоўскія, “Сямейны пірог” — Вараб’ёвы.

_MG_53962

Удзельнікі атрымалі дыпломы адпаведных ступеней, каштоўныя падарункі, заахвочвальныя прызы.

У зале панавалі пры­­ ўзняты, святочны настрой і самыя пазітыўныя эмоцыі.

Сям’і Русанавых прадстаіць адстойваць гонар Кіраўскага раёна на абласным конкурсе “Мнагадзетная сям’я года”. Няхай ім спадарожнічае поспех!

Наталля ХАДАКОВА.

Фота

Максіма МІКЕШЫНА.

 

 

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024