Темы

З мэтай упрыгожвання населеных пунктаў

У раёне працягваюцца работы па эстэтычным афармленні тэрыторый арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, сельгасарганізацый да навагодніх і калядных святаў. З мэтай актывізацыі дзейнасці працоўных калектываў, абагульнення і распаўсюджвання станоўчага вопыту па паляпшэнні мастацкага ўпрыгожвання фасадаў будынкаў і прылягаючых тэрыторый з 5 па 21 снежня 2015 г. будзе праводзіцца раённы агляд-конкурс. У ім могуць удзельнічаць усе суб’екты гаспадарання, незалежна ад формы ўласнасці.

Для яго арганізацыі і правядзення створана рабочая група, у якую ўвайшлі: намеснік старшыні райвыканкама Галіна Слабоднікава, кі-раўнік справамі райвыканкама Алена Сакадынец, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч, прадстаўнікі аддзелаў арганізацыйна-кадравай работы, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і эканомікі райвыканкама, райсельгасхарчу. Яны будуць ацэньваць паказчыкі работы суб’ектаў гаспадарання на лепшае навагодняе афармленне тэрыторый па распрацаванай таблі-цы разлікаў. Пераможцамі будуць прызнаны 3 прадпрыемствы, арганізацыі, установы, сельгасарганізацыі, якія набяруць найбольшую суму балаў. Акрамя таго па рашэнні рабочай групы могуць зацвярджацца і іншыя намінацыі па выніках агляду-конкурсу, якія будуць падведзены не пазней 23 снежня бягучага года.
Ва ўсіх працоўных калектываў ёсць магчымасць праявіць кемлівасць, каб садзейнічаць святочнаму настрою жыхароў і гасцей горада, сельскіх населеных пунктаў, а таксама стаць пераможцамі. Самых вынаходлівых чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі!

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость